3 снежня скончыўся ягоны тэрмін службы.
Моладзевы актывіст з Салігорску Іван Шыла камісаваны рашэннем медычнай камісіі. 3 снежня скончыўся ягоны тэрмін службы. Усяго ў войску Іван прабыў больш за 10 месяцаў.
Прычына камісіі — моцная алергія, магчыма, на мясцовую ваду. Дактары палічылі, што Іван з такім захворваннем не можа працягваць службу.
«Я хачу сказаць, што войска мне пайшло на карысць. Гэта выдатная сацыяльная школа, выдатная пляцоўка для нейкіх выпрабаванняў, камунікавання. У войску ты ўсё па іншаму бачыш і пераасэнсоўваеш.Разам з тым, сённяшняе войска не мае нічога агульнага з абароназдольнасцю краіны, гэта поўная фікцыя. За час службы ў войску я прачытаў паўсотні кніжак. Замест 4 разоў стаў падцягвацца 14, на выдатна», — кажа Іван Шыла.
Большую гутарку з Іванам чытайце пазней на нашым сайце.
-
Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі? Дыскутавалі Ягораў, Гарбацкі, Югася Каляда
-
«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Вы пакідаеце незамкнёнымі дзверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў»
-
«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»
Каментары