Свет44

Былая міністарка аховы здароўя Латвіі пачала кар'еру гумарысткі. І ўжо адбыўся першы выступ

Сярод жартаў Ілзэ Вінькелэ былі даволі пікантныя гісторыі: напрыклад, яна жартавала пра памер сваіх грудзей, пра сэкс і пра візіт да гінеколага.

Ілзэ Вінькелэ. Фота: яе фэйсбук

Былы міністр аховы здароўя Ілзэ Вінькелэ ўступіла ў асацыяцыю комікаў «Жаночы стэндап» і ўпершыню выйшла на сцэну ў новай якасці на свяце раёна вуліцы Авоту, піша Delfi.lv са спасылкай на Privātā Dzīve.

Па звестках выдання, у зборніку жартаў Вінькелэ былі даволі пікантныя гісторыі: напрыклад, яна жартавала пра памер сваіх грудзей, пра сэкс і пра візіт да гінеколага.

Яна таксама пажартавала пра турму: «Не выключаю, што мая справа з вакцынай супраць Covid-19 можа скончыцца турмой. Дасведчаныя людзі кажуць, што тым, хто ўмее распавядаць гісторыі, у турме лягчэй».

Выступ экс-міністра спадабаўся публіцы, і, паводле яе, гэта не апошні яе стэндап.

Досвед выступленняў на сцэне Вінькелэ набыла ў палітыцы, бо там людзі часта прыкідваюцца і граюць ролі: «Ты прыходзіш у Дом культуры і ведаеш, што ты агідны людзям, бо ты дэпутат, але латышы ветлівыя, яны дораць табе кветкі і слухаюць, што ты хочаш сказаць. Калі выходзіш са стэндапам, ніхто не прыкідваецца — публіка альбо прымае цябе, альбо не».

Ілзэ Вінькелэ з'яўляецца членам праўлення Даўгаўпілскай бальніцы. Некаторы час яна таксама працавала ў прыватнай установе аховы здароўя, але зразумела, што гэтая праца не для яе.

Каментары4

  • З Латвіі
    23.08.2023
    [дзякуй, паправілі -- вэб-рэдактар]
  • flm
    23.08.2023
    Acab,"Я не разумею шчанячага шчасьця ў рэакцыях, толькі татальная эканамічная непісьменнасьць можа яе тлумачыць."
    Ну давайце вам перавяду гісторыю на расейскую, можа дапетраеце:

    канешне ты не разумееш, ты ж нават прачытаць не можаш тое што каменціш)). Што ты там сабраўся перакладаць, чытаць спачатку навучыся, эканамічны ты пісьменнік)))
  • Acab
    23.08.2023
    flm, што там, братка, я пераклаў, нібыта Марыля Захарава на сьвяце раёна, а ў арыгінале гурт «Дразды» з асацыяцыі «Крухмальныя спевы і скокі» да гадавіны Менскагааблвыканкама?

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням12

Тэлефонныя махляры перайшлі да выкупаў за дзяцей — раскажыце пра гэту схему блізкім2

У гістарычным доме ў цэнтры Мінска залівае кватэры: «За суткі вынес 30 вёдраў вады»3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?4

У Пскоўскай вобласці гарыць нафтабаза — дроны прабілі ахоўную сетку1

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

«Расіяне хочуць замяніць мяне». Зяленскі выказаўся пра выбары і перамір'е10

Больш за 20 краін возьмуць удзел у першым пасяджэнні Рады міру3

Ці сапраўды трэба намыльваць галаву двойчы?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт29

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць