Здарэнні

Гомельскі міліцыянер асуджаны на 10 гадоў за збыт наркотыкаў

Суд Савецкага раёна Гомеля прыгаварыў міліцыянера ўзвода патрульна‑паставой службы аддзела ўнутраных спраў на транспарце 24‑гадовага жыхара абласнога цэнтра да 10 гадоў пазбаўлення волі за збыт наркатычных сродкаў. Прысуд пакуль не набыў законную моц, у абвінавачанага ёсць час на абскарджанне.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Савецкага раёна Яўген Дзядкоўскі, міліцыянера затрымалі ў чэрвені 2009 года паводле падазрэння ў збыце марыхуаны. Наркотык быў загорнуты ў старонку ведамаснай газеты «На страже». Абвінавачаны гандляваў марыхуанай у футлярах ад CD, яму тэлефанавалі, прасілі прадаць «дыскі», што азначала продаж «дозы».

Падчас следства абвінавачаны заявіў, што захоўваў наркотыкі для сябе і нібыта знайшоў іх у лесе. Эпізоды са збытам марыхуаны міліцыянер не прызнаў. Наркотыкі знайшлі ў яго па месцы жыхарства, у гаражы і ў аўтамабілі, які належыць бацьку, а таксама ў раздзявальні на службе.

Разам з міліцыянерам судзілі двух гамяльчан, 1986 і 1989 гадоў нараджэння, якія куплялі ў яго марыхуану з мэтай збыту. Яны пакараны пяццю і шасцю гадамі пазбаўлення волі.

Апошнім часам гэта не першы такі судовы працэс у Гомельскай вобласці — 29 кастрычніка суд Калінкавіцкага раёна прыгаварыў да васьмі гадоў пазбаўлення волі абвінавачанага ў продажы марыхуаны 25‑гадовага мясцовага жыхара, які служыў у роце палка ППСМ у Мазыры.

У абодвух выпадках міліцыянеры звольнены са службы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?17

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі з аўкцыёну прадаюць аўтэнтычны кавалак Эйфелевай вежы

Жлобінскі мужчына хаваўся ад судовых выканаўцаў у лясным шалашы1

У Мінску некаторыя дарогі зробяць вузейшымі

Расія страціла яшчэ адзін самалёт Су-341

Забудзьцеся пра нафту і газ. Як вада можа стаць зброяй у вайне ЗША і Ізраіля супраць Ірана

«Сала як масла, такога нідзе не знайсці». Як сям'я са слуцкай вёскі ператварыла хатнюю гаспадарку ў брэнд9

Мерц хоча выправіць з Германіі дахаты 80% сірыйцаў. Яго ўжо моцна раскрытыкавалі29

Заходнія вятры прынеслі ў Беларусь першыя пылкі-алергены1

«Няма магчымасці далей цягнуць бясплатны фармат». Фестываль Tutaka ўпершыню будзе браць грошы за ўваход7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?17

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць