Усяго патроху11

У Мінску з'явіліся рачныя трамваі. Дзе і як на іх можна пракаціцца

Трамваі «Сябры» і «Флібусцьер» разлічаныя на 30 месцаў.

Фота: «Мінск-Навіны»

На двух рачных трамваях расійскай вытворчасці ўжо можна пракаціцца па вадасховішчы Дразды, пішуць «Мінск-Навіны».

Рачныя трамваі «Сябры» і «Флібусцьер», разлічаныя кожны на 30 месцаў, знаходзяцца на набярэжнай на скрыжаванні вуліцы Ратамскай і пр. Пераможцаў (прыпынак «Ржавец», калі дабірацца на аўтобусе №119с і маршрутцы №1119).

Дырэктар кампаніі ТАА «Супрым-Ф1» Васіль Дзегцяроў расказвае перадгісторыю трамваяў.

Першы вырашылі назваць «Сябры» — сімвал аб'яднання. У нашай фірме некалькі заснавальнікаў, якія развіваюць не толькі адпачынак на вадзе, але і актыўны адпачынак у цэлым. Другі рачны трамвай — «Флібусцьер» — марскі злодзей XVII стагоддзя. Яго мы плануем перамясціць у парк Горкага і стварыць інтэрактыўную зону з піратам і папугаем.

Фота: «Мінск-Навіны»

Васіль Дзегцяроў таксама расказвае, што гараджане і госці сталіцы выбіраюць як актыўны від адпачынку, так і пасіўны, назавём «вытанчаны» (цеплаход, катамараны). Карыстаюцца папулярнасцю розныя турпаходы на байдарках, ёга на sup-бордах, сілавыя віды фітнэсу на іх. Сем'і гадзінамі плаваюць на шлюпках па вадасховішчы Дразды. Праўда, складана чымсьці здзівіць, але стараемся! Таксама плануецца парадаваць гараджан воднымі лыжамі і электрычным сапсёрфінгам.

Дарослы білет на рачны трамвай каштуе 10 рублёў, дзіцячы — 5. Ёсць выратавальныя камізэлькі. Прагулка доўжыцца 25 хвілін.

Каментары1

  • Žvir
    24.08.2023
    U parku horkaha ŭžo biehaŭ niekali padobny trymaran. Pamiataju, žoŭtaha kolieru, hrukotki taki, smiardzieŭ saliarkaj. Karystaŭsia papuliarnasciu i mieŭ popyt u naviedvalnikaŭ !..:) Hadoŭ 13-15 tamu bylo...

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць