Свет22

На Жытоміршчыне сутыкнуліся два навучальныя самалёты. Загінулі тры пілоты

Сярод іх — вядомы абаронца Украіны Андрэй Пільшчыкаў (Джус).

Андрэй Пільшчыкаў (Джус). Фота з інстаграма

Вядомы пілот Андрэй Пільшчыкаў (пазыўны «Джус») і яшчэ двое лётчыкаў загінулі ў выніку сутыкнення двух навучальных самалётаў Л-39 увечары 25 жніўня на Жытоміршчыне, паведамляе «Украінская праўда».

Крыніца: суразмоўцы УП ва Узброеных сілах і праваахоўных органах, знаёмы Джуса Павел Пацалункаў і валанцёр Мелані Падаляк у сацсетках.

«Украінская праўда» звярнулася па каментар да прэс-службы камандавання паветраных сіл УСУ. Там адзначылі, што афіцыйны каментар будзе пазней, улічваючы пэўныя абставіны і пачатае следства.

Сябра «Джуса» Павел Пацалункаў напісаў у сацсетках: «Ты марыў пра F-16 і дачакаўся навін аб іх перадачы. Ты любіў сваю птушачку і літаральна жыў небам. Наша знаёмства не было доўгім, аднак я ўдзячны табе за важныя жыццёвыя ўрокі і драйв, які абавязкова застанецца ў паветраных сілах і стане рухаючай сілай важных змяненняў ужо для новага пакалення пілотаў. Вечная памяць, Джусе. Цяпер ты літаральна будзеш трымаць наша неба».

Джус (Андрэй Пільшчыкаў) служыў лётчыкам знішчальніка МіГ-29.

З пачаткам шырокамаштабнага расійскага ўварвання абараняў неба Украіны. Удзельнічаў у паветранай абароне Кіева.

У інтэрв'ю замежным СМІ заклікаў заходніх партнёраў даць Украіне сучасныя знішчальнікі.

Каментары2

  • Мірчак
    26.08.2023
    Бляха, страта Джуса гэта вялікая трагедыя 😢
  • Jews
    26.08.2023
    Это призрак Киева?

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус7

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Зімовыя канікулы ў школьнікаў у наступным годзе будуць 17 дзён1

Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні

Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка

«Кожны дзень — як месяц»: іранцы апісваюць жыццё на фоне авіяўдараў ЗША і Ізраіля1

Аргазм: што норма, а што не норма8

Пуцін намякнуў, што можа сам перастаць пастаўляць Еўропе газ проста цяпер11

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр2

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус7

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць