Грамадства55

У Полацку пачалі ставіць помнік загінуламу лётчыку Мікіту Куканенку

У Полацку ўжо пачалі ставіць стэлу ў памяць пра выпускніка мясцовага кадэцкага вучылішча Мікіту Куканенку, якому пасмяротна прысвоена званне Героя Беларусі, піша мясцовае выданне Gorod214. Хоць для завяршэння ўсіх работ, як піша сайт райвыканкама, яшчэ не сабралі неабходнай сумы.

Мікіта Куканенка служыў на Лідскай штурмавой авіябазе лётчыкам звяна вучэбна-баявой эскадрыллі і загінуў 19 мая 2021 года ва ўзросце 22 гадоў.

У той дзень ён разам са сваім настаўнікам Андрэем Нічыпорчыкам выконваў трэніровачны палёт над Баранавічамі на Як-130. Падчас палёту выявілася тэхнічная няспраўнасць, самалёт рэзка пайшоў уніз. Дыспетчар даў каманду экіпажу катапультавацца, але пілоты не пакідалі падпаленай машыны, пакуль не адвялі яе максімальна далёка ад жылых дамоў.

Так мае выглядаць стэла ў гонар Мікіты Куканенкі паводле задумы яе ініцыятараў

Стэлу ў гонар Мікіты Куканенкі ўсталёўваюць на тэрыторыі новых карпусоў Полацкага кадэцкага вучылішча на Верхнім замку. На яе ўсталяванне абвяшчаўся збор грошай, які пакуль што не прынёс патрэбнай сумы.

Асобы Нічыпорчыка і Куканенкі рэжым Лукашэнкі спрабуе ўбудаваць у агульную сістэму сваёй «вайскова-патрыятычнай» прапаганды.

Каментары5

  • Алек. Ру
    28.08.2023
    Хутка з-за такіх шэдэу́рау́-помнікпу́ краіна стане вяскова-вайсковымі могілкамі
  • гоблен
    28.08.2023
    1, аптека за углом, пупс)
  • гоблен
    28.08.2023
    Молодец парень! Мужчина! Ценой своей жизни сколько жизней спас!

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі33

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі33

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць