Кіно

На беларускі конкурс кінафестывалю «Паўночнае ззянне» заявілі 59 фільмаў. Большасць з іх — кароткі метр

Каманда «Паўночнага ззяння» падзялілася вынікамі конкурсу для беларускіх рэжысёраў. На фестываль паўночных і балтыйскіх краін творцы маглі падаваць фільмы ў любым жанры, на любую тэму і любога хронаметражу, піша «Будзьма».

«Беларускі кінематограф вядомы збольшага дакументальнымі фільмамі, але ж сёлета большасць заявак — ігравыя! Усяго 28 прац. Акрамя іх, заявілі 18 дакументальных, 10 эксперыментальных і 3 анімацыйныя».

Адметна, што 49 з дасланых фільмаў — кароткаметражныя, да 30 хвілін. 9 фільмаў — сярэдняга метру, ад 30 да 60 хвілін. Падалі на фестываль і адзін поўнаметражны фільм.

Сярод фільммэйкераў — 57% рэжысёраў і 43% рэжысёрак. Падавалі заяўкі і ад групы аўтараў.

Назвы стужак, якія пройдуць адбор і возьмуць удзел у кінафестывалі, арганізатары назавуць у кастрычніку-лістападзе.

Беларускі незалежны кінафорум «Паўночнае ззянне» сёлета пройдзе ў дзявяты раз. Да праглядаў беларускага конкурсу можна будзе далучыцца анлайн і афлайн. Нагадаем, што летась у беларускай праграме перамагла Саша Кулак са сваёй дакументальнай стужкай «Мара».

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране46

Светабнаўляецца46

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

Вось што будуюць на месцы старога мінскага анкацэнтра ў стылі савецкага мадэрнізму ФОТЫ3

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна8

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі9

Спыняе працу «Дом Брэсцкага бусла», які займаўся ратаваннем птушак4

У Гродзенскім заапарку паказалі, з якой лыжкі кормяць кракадзілавага каймана ВІДЭА3

«Белавія» паказала юбілейную ліўрэю на сваім самым вялікім самалёце

У цэнтры Вільні надпісам на беларускай мове апаганілі помнік аўтару гімна Літвы18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране46

Светабнаўляецца46

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць