Культура22

Дзень беларускага пісьменства ў 2024 годзе прымуць Івацэвічы

У наступным годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Івацэвічах. Сёння на сцэне ў Гарадку, дзе сёлета праходзіць свята, адбылася ўрачыстая перадача Дня пісьменства. 

Цырымонія перадача права правядзення свята. Фота: тэлеграм-канал Міністэрства культуры

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.

Затым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын, Рагачоў, Бялынічы, Капыль, Добруш.

Сёлета Дзень беларускага пісьменства праходзіў у Гарадку Віцебскай вобласці, дзе адзначыўся помнікам «Букварю», аформленым цалкам па-руску ды яшчэ з арфаграфічнымі памылкамі.

Наступны горадам, які прыме свята, будуць Івацэвічы. Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства культуры Беларусі. 

Каментары2

  • Baltazar
    04.09.2023
    Vielmi spadziajusia, užo biez pućni i łykašni ...
  • ПЯТРО
    04.09.2023
    Бондареву и Ко пригласят?

Цяпер чытаюць

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Меланія Трамп упершыню старшынствавала на Радзе Бяспекі ААН ФОТАФАКТ6

Бяляцкі вярнуўся ў фэйсбук: «Ніводнага дня ў турме я не шкадаваў за зробленае»1

Побач з Колем Лукашэнкам часта можна бачыць аднаго і таго ж ахоўніка. Хто ён такі?8

Зяленскі прапанаваў арабскім лідарам дапамагчы збіваць іранскія дроны, калі яны пераканаюць Пуціна пайсці на перамір'е

Украінскай зборнай на Паралімпіядзе забаранілі выкарыстоўваць форму з выявай карты краіны2

З 1 сакавіка з'явіліся дзіцячыя садкі для малых да двух гадоў. Што пра гэта думаюць бацькі?2

У ААЭ, Катары і Амане застаюцца больш за тры тысячы беларускіх турыстаў2

Беларусь ініцыявала хартыю шматпалярнасці з Расіяй, Іранам, КНДР і М'янмай27

Марк Рутэ: Еўропа падтрымлівае ўдары па Іране, але ўдзельнічаць у іх не будзе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць