Грамадства11

У Магілёве правялі ператрус у прадпрымальніцы Іны Царовай

Яе мужа-ўкраінца, які мае дазвол на жыхарства, хутчэй за ўсё, рыхтуюць да дэпартацыі — ён не выйшаў з ізалятара часовага ўтрымання.

Іна — вядомая ў горадзе прадпрымальніца, якая займаецца развіццём цырульняў. Па інфармацыі ад яе былых калег, сілавікі апазналі жанчыну на відэа з пратэстаў 2020 года, дзе яна ішла ў калоне з бел-чырвона-белым сцягам, піша Mayday.

Па месцы яе пражывання быў праведзены ператрус, сцяг канфіскаваны.

Вядома, што ў кватэры яна жыла з другім мужам, ураджэнцам Украіны, які меў дазвол на жыхарства ў Беларусі. Іх абаіх павезлі на допыт, пасля чаго Іна вярнулася дадому, а яе мужа не адпусцілі.

У выніку жанчына на мінулым тыдні атрымала штраф у памеры 100 базавых велічынь (3700 рублёў). Абедзве яе цырульні не працуюць.

Каментары1

  • Глеб Жэглоў
    05.09.2023
    Праз лукашысцкае гестапа прайшла амаль уся Беларусь хто ня мае магчымасьці з’ехаць, ці проста прынцыпова ня хоча з’язджаць з радзімы. Калі сам яшчэ не папаў дык сваяк, чалец сям’і абавязкова. У час Другой Сусветнай вайны 1939-1945 загінуў кожны трэці беларус, зараз тэй, хто ў1995 годзе ўхваляў гітлера ў інтэрвью нямецкаму выданьню паўтарае яго гестапаўскую метадычку, бо як ён тады казаў "час праўленьня гітлера-абразец прэзыдэнцкай улады".

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак2

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

Трамп павысіў глабальныя тарыфы з 10% да 15%17

Цырульніца з Баранавічаў знайшла арыгінальны спосаб абысці канкурэнтаў. А кліенты толькі рады ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак2

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць