Грамадства

Вязня перазатрымалі на «хіміі» і асудзілі на два з паловай гады калоніі ў тым ліку і за абразу міліцыянта

У судзе Іванаўскага раёна 25 жніўня асудзілі Віктара Мелехава паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў). Суддзя Генадзь Кудласевіч прызначыў мужчыну два з паловай гады калоніі і штраф 11 100 рублёў, піша «Вясна».

Суд Іванаўскага раёна. Фота: spring96.org

21 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска Уладзіміра ўжо судзілі па тых жа самых артыкулах. Тады мужчыну прызначылі чатыры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») і штраф 7400 рублёў. Уладзімір паспеў часткова адбыць пакаранне.

З судовай пастановы вынікае, што Уладзіміра перазатрымалі на «хіміі», каб узмацніць яму пакаранне. Мужчына ўтрымліваецца пад вартай з дзясятага ліпеня 2023 года.

Уладзіміра абвінавацілі ў тым, што ён пятага ліпеня 2021 года пакінуў абразлівы каментар у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» ў адрас маёра міліцыі С. у Іванаве. Міліцыянт у 2020 годзе займаўся «аховай грамадскага правапарадку», ён датычны да разгляду адміністрацыйных спраў, якія масава заводзілі на беларусаў за ўдзел у пратэсных акцыях.

Каментары

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме18

У найстарэйшым нацыянальным парку Афрыкі нарадзілася пара сімпатычных рэдкіх горных гарыл

Севярынец расказаў, як яго адпусцілі з СІЗА на тры дні дадому. А ён сумленна вярнуўся ў камеру10

«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль1

Тром мытнікам, якіх судзілі за здраду дзяржаве, далі гіганцкія тэрміны5

За Мадура сачылі мікрадроны памерам з насякомае?1

Натхнёныя «Аземпікам» фармкампаніі ўступілі ў гонку па распрацоўцы аналагаў для жывёл

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць