Грамадства1818

Ці хапіла Сахашчыку года, каб выйсці з расійскага грамадзянства?

Амаль год таму, 22 верасня 2022 года, прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык запусціў працэдуру адмовы ад расійскага грамадзянства. Ці атрымалася ў яго за гэты час выйсці з грамадзянства Расіі, запыталася ў палітыка «Люстэрка».

Валерый Сахашчык. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Як сказаў Сахашчык, у яго няма інфармацыі, як рухаецца гэта справа, і няма нават асаблівых механізмаў гэта адсочваць:

«Я зрабіў усё, што мог. Афіцыйна, пад відэакамерамі, выслаў усе дакументы. І ніяк больш паўплываць на гэты працэс [выхаду з грамадзянства Расіі] я не магу».

Паводле палітыка, сама працэдура выхаду з расійскага грамадзянства і ягонае цяперашняе асабістае становішча не дазваляе гэты працэс паскорыць:

«Паводле заканадаўства Расійскай Федэрацыі, я павінен з'явіцца асабіста з пашпартам [у тэрытарыяльны орган МУС у Расіі] і там падаць дакументы. Але я фізічна не магу гэта зрабіць, бо мой пашпарт у беларускіх кадэбэшнікаў. А калі я з'яўлюся ў Беларусі, то наўрад ці выйду адтуль».

Зрэшты, яго здзіўляе, чаму да яго могуць тут яшчэ быць нейкія прэтэнзіі:

«Я неяк сваім жыццём, сваёй працай выклікаю сумневы? У некага ўзнікаюць здагадкі, што я працую на Расію? Не думаю, што даў падставу так пра мяне казаць.

У кожным разе, я не лічу сябе грамадзянінам Расіі. А нават калі б хацеў, не змог бы гэтага зрабіць, таму што тэрмін дзеяння майго пашпарта скончыўся больш за два гады таму. І, натуральна, я не прыкладаў ніякіх намаганняў, каб яго прадоўжыць.

Таму ні ў мяне, ні ў каго-небудзь няма ані найменшых юрыдычных падстаў лічыць мяне грамадзянінам РФ», — падкрэслівае Сахашчык.

Валерый Сахашчык атрымаў расійскае грамадзянства ў 1992 годзе падчас распаду СССР аўтаматычна, бо ў той час служыў у вайсковай часці, з Расіяй звязанай. Пасля ён карыстаўся ім, як сцвярджае, толькі для таго, каб весці свае бізнэс-праекты з афрыканскімі краінамі, у якіх быў бязвізавы рэжым з Расіяй, але не было з Беларуссю.

Каментары18

  • даведка
    14.09.2023
    Может ли вызывать у нормальных людей сомнения подполковник белорусской армии Валерий Сахащик, связанный с военной разведкой, который тридцать лет скрывал тайну о российском гражданстве и свой российский паспорт в надёжном месте, был награждён ведомственным знаком за сотрудничество с управлением военной контрразведкой КГБ РБ, а также строил объекты для преемника КГБ СССР — ФСБ России? Да, может и вызывает!
  • карта паляка
    14.09.2023
    І ніяк больш паўплываць на гэты працэс [выхаду з грамадзянства Расіі]

    дык а зачэм тады туды ухадзіў?
  • лось
    14.09.2023
    Я неяк сваім жыццём, сваёй працай выклікаю сумневы?

    вообще-то да) и немалые)

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны12

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely13

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны12

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць