Грамадства1212

«Плакалі танныя крупы і зубы!» Што жыхары Дзвінска кажуць пра магчымае закрыццё памежнага пункта на мяжы з Беларуссю

Латвія рыхтуецца закрыць адзін з двух пагранпунктаў на мяжы з Беларуссю — у Сіленэ (з беларускага боку Урбаны) — для барацьбы з нелегальнай міграцыяй. Праект рыхтуе МУС, але тэрміны пакуль невядомыя, піша Delfi.lv.

Пункт пропуску «Сіленэ». Фота: tuda-suda.by

Для жыхароў памежнай зоны гэта дрэнная навіна — беларусы, якія жывуць у Латвіі, карысталіся пунктам, каб наведваць магілы, а небагатыя жыхары Дзвінска і Верхнядзвінскага краю Латвіі — каб купіць танныя прадукты, бензін, лячыць і пратэзаваць зубы. Дальнабойшчыкі таксама не хаваюць незадаволенасці — чэргі ля адзінага пакінутага пункта вырастуць. Ды і знаходзяцца Патэрніекі (з беларускага боку Грыгароўшчына) далёка — плюс 200 км туды і назад.

«Бензін у Беларусі таннейшы ўдвая-утрая. Крупы — капейкі. Грэчка — іншая. Па мне, дык смачнейшая. Яйкі не скажу, што таннейшыя, але яны ж там сапраўдныя, па стандарце якасці знесеныя… А галоўнае — дзе нам цяпер зубы лячыць? Наша дзяржава пра гэта падумала?!» — пералічвае спіс страт ад закрыцця пункта Сіленэ жыхарка Дзвінска.

Да Новага года грамадзяне і неграмадзяне Латвіі могуць без візы ездзіць у Беларусь. Нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні латвійскага МЗС, што ў сітуацыі вайны Расіі з Украінай і непасрэднага ўдзелу ў ёй Аляксандра Лукашэнкі падарожжы гэтыя небяспечныя, рух праз пагранпункт Сіленэ даволі актыўны.

Начальнік пагранпункта Сіленэ падпалкоўнік Сяргей Красоўскіс паведаміў Латвійскаму радыё, што ў верасні ў гэтым месцы мяжу перасякалі ў сярэднім 160 грузавых аўтамабіляў і 290 легкавых аўтамабіляў за суткі, у сярэднім 900 чалавек. Асноўныя прычыны перасячэння мяжы — наведванне сваякоў, шопінг і медыцынскі турызм.

Цяпер у Латвіі дзейнічаюць два легальныя пункты памежнага кантролю на дарогах (Сіленэ і Патэрніекі) і адзін на чыгунцы (Індра). Тры пункты перасячэння мяжы, якія закрыліся яшчэ ў пандэмію, так і не адкрыліся — «праз агрэсіўныя паводзіны Беларусі пры адпраўцы імігрантаў у Латвію».

Красоўскіс прызнаў, што паток аўтамабіляў павялічыўся ў жніўні, калі закрыліся многія памежныя пункты на мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой. Калі закрыюць Сіленэ, то легкавым аўтамабілям і грузаперавозчыкам прыйдзецца мець справу з доўгімі чэргамі.

Нагадаем, што на беларуска-літоўскай мяжы засталіся чатыры пункты пропуску, на польскай застаўся адзін пункт пропуску для легкавых аўтамабіляў.

Каментары12

  • Эўразастабілам пляваць на беларусаў
    15.09.2023
    Як казаў Чэрчыль: калі жадаеш расчаравацца ў дэмакратыі, то паразмаўляй з брытанцам.
    Чаркаскварачнікі , якія выраслі пры саветах аднолькавыя ва ўсех краінах
  • Другі позірк
    15.09.2023
    А чаго не пішаце пра Браслаў? Браслаў ператвараецца ў тупік, навошта столькі заправак, хто будзе запраўляцца ва Урбанах, хто будзе купляць тавары ў вялікіх крамах, што будзе з малым бізнесам? А Даўгаўпілс толькі выйграе, бо менш будуць ездзіць ў Беларусь, больш грошаў будуць траціць на месцы.
  • Kotya
    15.09.2023
    Какой-то совок в головах, еще думают что у нас качественнее 😂
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраільская ракета ўдарыла па рэзідэнцыі Вярхоўнага лідара Ірана Алі Сееда Хаменеі3

Падчас ізраільскай атакі на Іран забілі камандзіра спецпадраздзялення «Кудс»1

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі8

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране12

Трамп: Незразумела, ці засталася ў Ірана ядзерная праграма3

«Раней быў смачнейшы». У тыктоку абмеркавалі мінулае і сучаснасць квасу з жоўтай бочкі6

У Мінску з'явіліся «чыстаматы». Што гэта такое і як яны працуюць?10

«Я ўжо аднойчы ўцякаў ад дыктатуры». У ЗША сына беларускага палітычнага ўцекача хочуць дэпартаваць па новай схеме Трампа31

Беларускія айцішнікі з'язджаюць з Літвы? Як змяняецца колькасць беларусаў у Літве па тыпах ДНЖ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць