Грамадства55

У Гарадку арыштавалі расіяніна за нашэнне кепкі з Пагоняй

Суддзя суда Гарадоцкага раёна Ганна Гурынава арыштавала грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Віктара Мішчанку на двое сутак за тое, што ён правёў «пікетаванне» ў Гарадку без дазволу мясцовага райвыканкама, піша «Віцебская вясна».

Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, Віктар хадзіў па горадзе ў кепцы з выявай герба «Пагоня» і паласой бел-чырвона-белага колеру.

Суду расіянін растлумачыў, што сапраўды гэта рабіў, але, маўляў, не ведаў пра тое, што публічная дэманстрацыя сімволікі, намаляванай на яго галаўным уборы ў спалучэнні з БЧБ-стужкай, ёсць выказваннем сваіх грамадска-палітычных поглядаў, то-бок нібыта гэта пікет, які праводзіцца незаконна.

Суддзя Гурынава не пагадзілася з аргументацыяй Мішчанкі і на падставе ч. 1 арт. 24.23 КаАП пакарала расіяніна арыштам, праўда, як на сёння на зусім маленькі тэрмін — «усяго» на двое сутак. Рэчавы доказ — кепку з выявай герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сцяга — яна пастанавіла пакінуць пры справе на ўвесь тэрмін яе захоўвання, г. зн. на працягу трох гадоў.

Каментары5

  • 17
    17.09.2023
    а дэпартацыя з забаронай уезду? ці ўжо адна срана?
  • Ппкп
    17.09.2023
    Язжай ка ты Гурынава на гістарычную радзіму…
  • даведка
    17.09.2023
    Его, видно, содержали до суда двое суток в ИВС, а суд затем лишь отмерил ему равный срок ареста и отпустил.

Цяпер чытаюць

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА1

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы: Еўрасаюз нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі11

Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады8

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць20

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА1

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць