Свет55

Суд прызнаў Трампа вінаватым у махлярстве

Раней 45-га прэзідэнта ЗША абвінавацілі ў штурме Капітолія, неналежным захоўванні сакрэтных дакументаў і выплаце порнаактрысе $130 тысяч за маўчанне пра сэксуальную сувязь з ёй.

Fulton County Sheriff’s Office via AP

Суд прызнаў Трампа вінаватым у махлярстве, паведамляе Reuters.

Паводле інфармацыі агенцтва, суддзя Нью-Ёрка Артур Энгоран пастанавіў, што Трамп і Trump Organization нясуць адказнасць за махлярства.

Аднак суд адмовіўся адхіліць пазоў генеральнай пракуроркі штата Летыцыі Джэймс, якая абвінавачвае былога прэзідэнта ў незаконным завышэнні яго актываў і чыстай маёмасці.

Раней Трампа абвінавацілі ў штурме Капітолія, неналежным захоўванні сакрэтных дакументаў і выплаце порнаактрысе $130 тысяч за маўчанне пра сэксуальную сувязь з ёй.

Толькі сёлета Трампу выставілі чатыры абвінавачанні. Сярод іх — справа аб штурме Капітолія ў студзені 2021 года, спроба адмяніць вынікі выбараў 2020-га, а таксама аб неналежным захоўванні сакрэтных дакументаў.

У канцы жніўня Трамп прыехаў у штат Джорджыя, дзе прайшоў фармальную працэдуру арышту.

Арышт зноў доўжыўся 20 хвілін, пасля чаго былы прэзідэнт ЗША быў адпушчаны. Тым не менш Трампа вырашылі сфатаграфаваць для паліцэйскага дасье. Ён стаў першым у гісторыі прэзідэнтам ЗША з такім фота. Калі 45-ы прэзідэнт уцячэ, менавіта гэтае фота будзе разаслана ва ўсе аддзяленні паліцыі.

Трамп заявіў, што будзе браць удзел у наступных выбарах, якія пройдуць у лістападзе 2024 года. Калі ён пераможа, гэта будзе другі выпадак у гісторыі ЗША, калі прэзідэнтам краіны стаў чалавек, які кіраваў з перапынкам. Першы раз такое здолеў зрабіць Гровер Кліўленд, які быў прэзідэнтам у 1885—1889 і 1893—1897 гадах.

Каментары5

  • Судовая палітыка
    27.09.2023
    Так нечакана
  • mikola
    27.09.2023
    Geta padstava !
  • Mikoła
    27.09.2023
    mikola, Heta padstava!

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць