Грамадства99

Беларускія і расійскія дэпутаты задумаліся, як вяртаць людзей на радзіму

Сярод прапаноў — электронная карта «расійскага суайчынніка» і льготы пры пераездзе з Еўропы.

Парламентарыі Расіі і Беларусі падрыхтавалі слуханні аб мерах па абароне сваіх суайчыннікаў за мяжой. Як піша расійская «Незалежная газета», гаворка ідзе, напрыклад, аб развіцці інстытута падвойнага грамадзянства на постсавецкай прасторы. Прапануюць выдаваць «электронную карту для сувязі з гістарычнай радзімай» (не зразумела, размова тут толькі пра расіян ці беларусаў таксама). Прадстаўнікам расійскай і беларускай дыяспары, жадаючым вярнуцца, абяцаюць пры пераездзе дадатковыя льготы. 

Тлумачыцца, што частка людзей захоча вярнуцца, бо праз вайну Расіі ва Украіне склалалася сітуацыя «беспрэцэдэнтнай русафобіі», «многія суайчыннікі сутыкнуліся з нарастаючым ціскам з боку мясцовых уладных структур і СМІ». Таму актуалізавалася пытанне аб зыходзе не толькі з Украіны, але і з прыбалтыйскіх і іншых дзяржаў.

Сярод асноўных напрамкаў работы дэпутаты бачаць выбудоўванне станоўчага вобразу РФ і Беларусі. І пастаяннае асвятленне жыцця і праблем расійскіх і беларускіх суайчыннікаў за мяжой і пасля вяртання дадому.

«І Расія, і Беларусь згодныя з узмацненнем мер па захаванні рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін за мяжой. Для гэтага варта дамагацца пашырэння маштабаў выкладання ў навучальных установах замежных дзяржаў, а таксама падтрымліваць яе выкарыстанне ў друкаваных і электронных СМІ», — прыводзіць выданне высновы дэпутатаў.

Прапануецца і такая мера, як спрашчэнне і паскарэнне працэдур, звязаных з атрыманнем расійскага грамадзянства разам з наяўным для тых, хто пакуль не плануе пераезд, але імкнецца ўмацаваць сувязі з радзімай. Не ясна, ці тое ж самае збіраюцца прапанаваць і з беларускім грамадзянствам або беларусаў прыпісваюць да «расійскіх суайчыннікаў».

«У частцы РФ у праекце рэкамендацый сказана, што «дадзеныя праграмы павінны прадугледжваць спрошчаную працэдуру атрымання грамадзянства, а таксама рэалізацыю сістэмы мер па фінансаванні пераезду да месца пастаяннага пражывання, атрыманне дапамог на перыяд ўладкавання ўсім членам сем'яў, выплату пенсій па ўзросце, а таксама льготнае крэдытаванне набыцця жылля». Размова пойдзе і аб магчымасці ўвесці спецыяльную электронную карту «расійскага суайчынніка», якая дасць ім не толькі афіцыйны статус або рознага роду «бонусы», але і, напрыклад, доступ да партала «Дзяржпаслугі», — піша выданне.

Такія меры, мяркуюць дэпутаты, дапамогуць краінам палепшыць дэмаграфічную сітуацыю.

Каментары9

  • Bhagawan
    09.10.2023
    Kupa gaŭna, a na viersie višanka...
  • Беларусь
    09.10.2023
    А дзе яны пабачылі беларускіх дэпутатаў? Ці Крэмль ўжо сваіх калабарантаў усіх у дэпутаты аўтаматам (у прамым і пераносным сэнсе) запісвае?
  • Whisk
    09.10.2023
    Будзе вельмі цікава даведацца колькі рузке пажадаюць пакінуць Нямечыну, ЗША, Латвію ці Эстонію дзе іх "прыцясняюць". Наколькі вядома дакумент Латвіі "не грамадзін" дае карыстальніку бязвіз ў краіны Еўразвязу, больш правоў і свабод чым папера Масковіі з двухгаловым арлом. Больш таго ўсіх хто вернецца на Масковію чакае камандыроўка пад Бахмут. Вось тут дарэчы рузке якія жывуць у Еўропе не спяшаюцца здохнуць за путына і рукі мір які яны слюнява адстойваюць жывучы ў Еўропе. Так сама не спяшацца яны вяртацца да кануры і галечы на Масковіі, бо хадзіць па крамам Еўропы і "сумаваць" па галечы на Масковіі куды лепш.

Цяпер чытаюць

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА21

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА21

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць