Свет33

ЕС замарозіў праграму дапамогі Палесціне і мае намер перагледзець фінансаванне ў будучыні

Еўрапейская камісія вырашыла прыпыніць фінансаванне праектаў развіцця на палесцінскіх тэрыторыях пасля агрэсіі тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС супраць Ізраіля.

Ізраільскі сцяг на штаб-кватэры Еўракамісіі ЕС, 8 кастрычніка 2023 г., Брусель, Бельгія. Фота: Thierry Monasse / Getty Images

«Як найбуйнейшы донар палесцінцаў, Еўрапейская камісія ставіць на разгляд увесь свой партфель развіцця на агульную суму 691 мільён еўра. Усе выплаты неадкладна прыпыненыя. Усе праекты пастаўлены на перагляд. Усе новыя прапановы па бюджэце, уключаючы 2023 год, адкладзеныя да далейшага паведамлення. [Праводзіцца] комплексная ацэнка ўсяго партфеля», — напісаў у твітары камісар Еўрасаюза па пытаннях суседства і пашырэння Олівер Вархелі.

«Асновы міру, талерантнасці і суіснавання патрабуюць неадкладнага рашэння. Падбухторванне да нянавісці, гвалту і ўслаўленне тэрору атруцілі розум занадта вялікай колькасці людзей. Нам патрэбныя дзеянні, і патрэбныя цяпер», — падсумаваў Вархелі.

Раней аб рашэнні прыпыніць фінансавую дапамогу Палесціне абʼявілі асобна Германія і Аўстрыя.

Каментары3

  • Чаркашкварка
    09.10.2023
    Пасядзяць, мо пачнуць працаваць а не лынды бiць цэлымi днямi на чужыя грошы i размнажацца
  • Уё
    09.10.2023
    Чаркашкварка, а хіба беларусы не іначай робяць? Дзе працаваў Сонцападобны? Яго Коленька? Можа ў войску служыў як каралеўскія асобы ў Брытаніі? Я ўжо маўчу тых хто яго сьпярша ачольваў а потым апазіцыйнымі шлангамі прыкінуліся
  • Эх
    09.10.2023
    Якім толькі адмарозкам не давала эўропа грошы...

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам8

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам8

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць