МУС: У Бабруйску 62-гадовую жанчыну затрымалі за выраб порна. Прычым удзельнічала ў здымках яна сама
У якасці акцёраў для здымкі інтымных відэа жанчына таксама прыцягвала знаёмых.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»
Бабруйскія аператыўнікі ў сферы нораваў выявілі 62-гадовую гараджанку, якая па месцы жыхарства арганізавала порнастудыю, паведамляе прэс-служба МУС.
У якасці акцёраў для здымкі інтымных відэа жанчына прыцягвала знаёмых, у працэсе ўдзельнічала і сама. Кантэнт распаўсюджвала праз тэматычны сайт.
Падчас ператрусу знайшлі камп'ютарную тэхніку, фота– і відэаапаратуру, дэкарацыі і рэквізіт.
Следчыя завялі крымінальную справу за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў. Раней жанчына прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што займалася прастытуцыяй.
Каментары
завыванияпесни салодухи.