Здарэнні44

На паўднёвым усходзе Мінска ласі нападаюць на сабак

Жыхарка сталіцы нядаўна сустрэла вялікага лася падчас прагулкі па лесапаласе ў раёне Ангарскай. Яна сама не пацярпела. Чаго не скажаш пра мопса, якога выгульвала. Лось капытом прайшоўся па маленькім сабаку, нават не заўважыўшы яго на дарозе, піша Onliner.by.

Яшчэ адзін выпадак — і зноў з Ангарскай. Дзмітрый такім жа чынам выйшаў выгульваць свайго сабаку і наткнуўся на даволі буйную жывёлу, якая таксама нешта не падзяліла з сабакам. Мужчына паспеў адцягнуць за ланцужок, гадаванец застаўся цэлы.

Дзмітрый таксама адзначыў, што гэта не адзіная сустрэча з ласём за гэтую восень: учора раніцай яго жонка таксама бачыла жывёлу ў лесапаласе, за 40 метраў ад яе (сустрэча прайшла мірна, без эксцэсаў).

І наогул для Ангарскай сустрэчы з ласямі ў восеньскі перыяд не навіна. Летась у гэты перыяд там таксама бачылі ласёў, якія асмялелі і не саромеючыся выходзілі да людзей.

Каментары4

  • Дарэчы
    12.10.2023
    Для ўсмешкі так важны не хадзіць праз Шабаны...
  • пані с лось
    12.10.2023
    першае відэа... цікава, што тая, што здымала, нават не ойкнула, калі лось сапраўды ледзь не затаптаў мопса... ці такі ўжо дарагі ёй мопс?
  • па
    13.10.2023
    Ангарская – гэта не «паўднёвы ўсход», а «ўсход» Мiнска

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня15

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

«На Каменнай Горцы жыву. Спала выдатна». Пад ролікі пра дрон нагналі тых самых ботаў3

Пяткевіч падарыла Віктару Лукашэнку выцінанку8

Павезлі ў лес капаць магілу. Пінчук з сябрамі з рэўнасці ў багажніку выкраў мужчыну3

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці8

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня15

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць