Грамадства33

Лукашэнка панаракаў на несяброўскае партнёрства Арменіі

Ён нагадаў, што галоўнай мэтай стварэння СНД было прадухіленне разрыву сувязяў паміж краінамі, якія ўтварыліся пасля распаду СССР.

Нікол Пашынян. Фота: Contributor / Getty Images

Арменія не заўсёды паводзіць сябе па-партнёрску як сябра Садружнасці Незалежных Дзяржаў, заявіў Аляксандр Лукашэнка на саміце СНД у Бішкеку, піша БелТА.

Лукашэнка нагадаў, што галоўнай мэтай стварэння СНД было прадухіленне разрыву сувязяў паміж краінамі, якія ўтварыліся пасля распаду СССР. Але Захад спрабаваў «аслабіць» і «падпарадкаваць» постсавецкія дзяржавы сваім інтарэсам, адзначыў ён.

«Спачатку выйшла з нашага аб'яднання Грузія, дэ-факта з намі няма Украіны. Вялікія пытанні па Малдове. Не заўсёды па-партнёрску паводзіць сябе, на жаль, Арменія», — сказаў ён.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян з 2022 года рэгулярна крытыкуе арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы, у якую акрамя Арменіі ўваходзяць пяць краін СНД — Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.

Пасля Пашынян заявіў, што Арменія можа выйсці з АДКБ. На саміт у Бішкек прэм'ер Арменіі не паехаў.

Каментары3

  • EMIL
    13.10.2023
    А сам тем временем поставляет (продаёт) белорусские "Полонезы" Азербайджану.
  • Алек. Ру
    13.10.2023
    Слушна и́ зрабіу́ Пашынян, малаец мужык!!! Гэта толькі лукашэнка ляціць куды зау́годна, толькі б паклікалі хоць куды, бо у пераважнай большасці мясцін лукашэнка non grata.
  • Extra
    13.10.2023
    Хто ты такі, нелегітымны якога ненавідзіць ўвесь беларускі народ - можа сказаць Арменія якая абрала сваіх кіраўнікоў на прызнаных светам выбарах.

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ11

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць