Культура11

На Франкфурцкім кніжным кірмашы будзе беларускі стэнд

18 кастрычніка на адным з найбуйнейшых кніжных кірмашоў свету ў Франкфурце-на-Майне (Нямеччына) пачынае працу беларускі стэнд. Там можна будзе паглядзець кнігі і пазнаёміцца з дзейнасцю незалежных выдавецтваў: Januškevič Publishing, Gutenberg Publisher, Vesna Books, Skarynyčy, Skaryna Press, «Мяне няма», піша Bellit.info.

18 кастрычніка, у дзень адкрыцця стэнда, пры падтрымцы Інстытута беларускай кнігі ў 13:00 адбудзецца панэльная дыскусія »Free Expression in the Face of Repression», прысвечаная Беларусі.

Удзел у дыскусіі бяруць: пісьменніца і паэтка Вольга Гапеева, кіраўніца Прадстаўніцтва па справах адукацыі і нацыянальнага адраджэння Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай Аліна Коўшык, прадстаўніца Інстытута беларускай кнігі Ала Пігальская, мадэратарка і рэдактарка dekoder.org Інга Пец. 

Многія беларускія пісьменнікі і выдаўцы вымушаныя былі сысці ў падполле альбо з’ехаць за мяжу. Сёння яны прыкладаюць намаганні, каб аднавіць сваю дзейнасць і падтрымліваць сувязі з беларускімі грамадзянамі, раскіданымі па розных краінах свету. 

Што значыць аднавіць працу ў якасці пісьменніка або выдаўца за мяжой? Якія існуюць шляхі для распаўсюду кніг? Ці можна разважаць пра беларускую літаратуру не з пазіцыі ахвяры, не як пра палітычную заяву, а з перспектывы літаратурных якасцяў і пасылаў? Якая будучыня чакае беларускую літаратуру? — на гэтыя і іншыя тэмы будуць размаўляць госці.

Працоўная мова — ангельская, а па спасылцы будзе весціся анлайн-трансляцыя дыскусіі.

Чытайце таксама:

Першая гей-анталогія «Мальцы выходзяць з-пад кантролю». Што ў ёй?

У Варшаве рыхтуюць лялечны спектакль пра Купалу па матывах п’есы Караткевіча

Прэмію «Гліняны Вялес» атрымала Наста Кудасава

Каментары1

  • So far
    18.10.2023
    Дык а што коушык адрадзила so far?

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе33

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

На паказе кіно ў Мінску гледачы пабіліся і сталі аблівацца газіроўкай — што здарылася?18

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе33

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць