Эканоміка

У беларускіх рэгіёнах сталі купляць больш новых кватэр

Продаж кватэр у абласных цэнтрах вырас на 4%, паведамляе Office Life са спасылкай на Дзяржкаммаёмасць.

Фота ілюстрацыйнае

У цэлым за трэці квартал у беларускіх абласных цэнтрах прададзена 3049 кватэр. Гэта на 2% больш, чым у другім квартале, і на 4% пераўзыходзіць значэнне аналагічнага перыяду 2022 года.

Лідар па колькасці прададзеных кватэр — Гродна, дзе было закрыта 795 здзелак. Менш за ўсё іх у Магілёве: там прадалі 428 кватэр.

Доля кватэр, набытых на першасным рынку абласных цэнтраў, вагаецца ад 1 да 13% у такіх гарадах, як Брэст, Віцебск, Гомель, Магілёў, і да 39% — у Гродне.

Розніцца ў асобных абласных цэнтрах попыт на кватэры па колькасці пакояў. Напрыклад, у Віцебску і Магілёве куплялі больш аднапакаёвых кватэр, а ў Брэсце, Гомелі і Гродне — двухпакаёвых.

Сярэдняя цана квадратнага метра ў далярах за трэці квартал павялічылася ў Брэсце, Гомелі і Магілёве на 2%, у Віцебску — на 3%, у Гродне не змянілася.

За год сярэдні кошт «квадрата» ва ўсіх абласных цэнтрах, за выключэннем Гродна, у далярах вырас: ад 3% у Магілёве да 11% у Брэсце. У Гродне зафіксавана зніжэнне ў межах 1,5%.

Найбольш дарагая здзелка з кватэрай у трэцім квартале сярод абласных цэнтраў зарэгістраваная ў Брэсце. Чатырохпакаёвую кватэру па вул. Інтэрнацыянальнай прадалі за 218,8 тыс. даляраў. Пры гэтым кошт іншых прададзеных кватэр не перавышаў 180 тыс. даляраў.

А найбольш высокі кошт квадратнага метра ў трэцім квартале сярод абласных цэнтраў зафіксаваны ў Віцебску. Тут «квадрат» у трохпакаёвай кватэры па вул. Крылова абышоўся пакупніку ў 2,6 тыс. даляраў.

Чытайце таксама:

У Слуцку ў маі здалі шматпавярховік, у якім немагчыма жыць. На доме — вельмі трапны мурал

У цэнтры Мінска прадаецца закінуты будынак. Каштуе як трохпакаёвая кватэра

«Уся мэбля была пасечана сякерай». Рыэлтары распавялі пра незвычайныя гісторыі з практыкі

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Саграда Фамілія дасягнула сваёй канчатковай вышыні — праз паўтара стагоддзя ад пачатку будаўніцтва. І стала самай высокай царквой на планеце1

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць