Свет11

Сяргей Лаўроў і Кім Чэн Ын сустрэліся ў Пхеньяне

Лідар КНДР Кім Чэн Ын і кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў абмеркавалі «ініцыятыўнае рэагаванне» Пхеньяна і Масквы на складаную рэгіянальную і міжнародную абстаноўку на аснове «стратэгічнага ўзаемнага даверу». Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК).

Кім Чэн Ын і Сяргей Лаўроў. Фота: Russian Foreign Ministry Press Service telegram channel via AP

«У гутарцы таварыш Кім Чэн Ын і Сяргей Лаўроў абмеркавалі і сышліся ў меркаванні адносна найважнейшых пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Сярод іх — пытанні аб ініцыятыўным рэагаванні дзвюх краін — КНДР і РФ — на складаную рэгіянальную і міжнародную абстаноўку на аснове трывалага палітычнага і стратэгічнага ўзаемнага даверу, аб планамерным пашырэнні агульнымі намаганнямі двухбаковых сувязяў ва ўсіх напрамках», — гаворыцца ў паведамленні карэйскага агенцтва.

Сустрэча, як адзначаецца, прайшла ў сяброўскай і цёплай атмасферы.

Акрамя таго, як адзначаецца, «Кім Чэн Ын выказаў непарушны намер партыі і ўрада Рэспублікі паўнавартасна рэалізаваць дамоўленасці, дасягнутыя на карэйска-расійскім саміце, каб выбудаваць стабільныя на доўгія часы і скіраваныя ў будучыню карэйска-расійскія адносіны ў новую эпоху, на аснове чаго палепшыць дабрабыт народаў дзвюх краін і магутна стымуляваць справу пабудовы моцнай дзяржавы».

У пачатку сустрэчы лідар КНДР вітаў візіт Лаўрова, гутарка з якім, як адзначае ЦТАК, была «перапоўненая пачуццём братэрства».

Кім Чэн Ын папрасіў кіраўніка МЗС РФ «перадаць таварышу Пуціну і брацкаму расійскаму народу шчырае прывітанне ад партыі, урада і народа» КНДР. Лідар КНДР «з пачуццём успомніў» сустрэчу з Пуціным у верасні і адзначыў, што яна «ўпісала яркую старонку ў гісторыю традыцыйнай карэйска-расійскай дружбы».

З 12 да 17 верасня Кім Чэн Ын наведваў Расію.

Каментары1

  • mikola
    20.10.2023
    Dobra zrabiu. Bolei takih sustrecz.

Цяпер чытаюць

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі14

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць