Грамадства99

«Пацешна гэта ўсё». Лукашэнка расказаў, як дзяўчаты вітаюць яго дагары нагамі

Лукашэнка, разважаючы сёння пра забудову раёна вакол Палаца Незалежнасці, сярод іншага крануўся і актуальнага для гэтай мясцовасці рэкрэацыйнага пытання. На яго думку, мінскае Камсамольскае возера можа замяніць беларусам далёкія заморскія краіны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Getty Image

«Не думаю, што мы тут нешта будзем будаваць. Тут няма чаго будаваць. Ёсць парк Перамогі, ёсць Камсамольскае возера. Была пастаўлена задача — уладкаваць, зрабіць утульна. Яшчэ раз кажу: я не бачу тут дадатковага нейкага будаўніцтва. Былі розныя прапановы, будынкі нейкія. Я не ўхваліў гэтага.

Яшчэ і з практычнага пункту гледжання: не кожны ж можа сабе дазволіць паехаць у Эміраты ці нават у Турцыю, як бы там танна гэта ні было. Не кожны. А можа быць, і не трэба. Палова і не хоча туды ехаць. Але яны хацелі б з унукамі, з дзеткамі кудысьці выйсці, дзесьці каб гэта было пад бокам, і адпачыць», — сказаў Лукашэнка.

Прытым сам ён любіць глядзець са свайго картэжу на дзяўчат, якія адпачываюць на пляжы, і ўпэўнены, што іх пачуцці ўзаемныя:

«Я ўжо жартам часта кажу, калі я еду па праспекце з цэнтра горада, дзяўчаткі там не скажу там, што яны загараюць або ляжаць, яны валяюцца на беразе возера і ногі дагары, і мяне так вітаюць дагары нагамі. Пацешна гэта ўсё. Але я радуюся, што людзям ёсць куды прыйсці. Вось яны перайшлі дарогу і адпачываюць на беразе Камсамольскага возера».

Каментары9

  • mikola
    24.10.2023
    Dobra skazau !
  • Цырк на дроце
    24.10.2023
    Усё хто іво можыт вітаць: расейская прапагандыста з Лёвай Задавым, ну ішчо афіцыяльная прашмандэлка шлаптаў Сісісмант. Той ваапшчэ па барабану іё куколдныя адносіны і можыт з ентай хітразачосаннай стварэньняй рабіць прэдстаўленія і целяшоў як дастатачна адной храмлёўскай таблеткі і вашая кукуха едзе далей чым пан Антось казаў на перадатчы: "ёў-ёў, гаварыт і паказваіць Карла Марла. Фрыдрых Скаўыцкі ў глаўнай ролі. Коля едзіт у Пекін вучыць астэрахандроз сабакі Вумкі. Заўтры можыт быць позна а лучше інахда. Токі сіводні - наркотыкі для Балабы чы як едзіт гаварашчая галава ў Магадан. Сьветлы прасторны пакой для Качанавай у Бірыбіджане. Унучка іво Сонцападобнага ідёт лесам. Крываносаў ратуе панталоны і перадаець зарад і земснарад. АМАП любіць мамбу, ці ізўрашчэнцы пры мундзіры. Мазахізм не дыягназ а сфера будучыні беларуска-расейскіх зносін у пратывагазах і штам другога, і канешне трэцяга. Не пераключайцесь"
  • .-
    24.10.2023
      Лукашэнка расказаў, як дзяўчаты вітаюць яго дагары нагамі

    Не представляешь, как будут приветствовать вперед ногами.

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць