Грамадства99

BYSOL эвакуяваў сям’ю Ігара Случака і Аліны Нагорнай

Пра тое, што сям'я Ігара Случака і Аліны Нагорнай эвакуяваная, паведаміў Андрэй Стрыжак у сацсетках. Аліна і Ігар вядомыя як абаронцы моўных правоў беларусаў.

«Гэта была асаблівая эвакуацыя са складанымі і драматычнымі рашэннямі. Складаная яшчэ і тым, наколькі шмат Аліна і Ігар змаглі зрабіць, знаходзячыся ў Беларусі дагэтуль(!). Іх расповед пра жыццё апошніх трох год — гэта драматычны прыгодніцкі трылер, і гэты расповед варты асобнай кнігі.

Аліна і Ігар пратрымаліся максімальна доўга, працягваючы займацца праваабарончай дзейнасцю ўнутры краіны, але кола вакол іх звузілася настолькі і справа стала такой небяспечнай, што яны былі вымушаныя з'ехаць», — напісаў Стрыжак. 

Сям'я цяпер знаходзіцца ў Вільні.

Як піша Андрэй Стрыжак, ім патрэбная дапамога. Напрыклад, на пару гадзін у дзень па доглядзе дзяцей, каб у дарослых была магчымасць наладзіць побыт і пачаць працаваць.

Яшчэ патрэбныя некаторыя рэчы: зімовыя дзіцячыя камбезікі (1 год і 3 гады — памеры 80 і 98), асвятляльныя прыборы (таршэры, настольныя лампы), дзіцячая ванначка, дзіцячыя крэселкі (2-4) і столік, невялікі дзіцячы вазок.

Калі вы можаце дапамагчы, пішыце ў асабістыя Alina Nahornaja.

Падтрымаць сям'ю можна па спасылцы. 

Каментары9

  • бабруйчанін
    25.10.2023
    Нарєшце .... !!!! Аліна Ігар хлопчыкі ...
  • Белорус из Минска
    25.10.2023
    А где деньги, собранные с белорусов???
  • бабруйчанін
    25.10.2023
    Белорус из Минска, За які год час патрабуешь адказу ?? З 94 па ..?? Цябе прасцей спытаць поштай асабіста.Адрєсу ведаешь куды цябе паслаць...????

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы28

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі камбат пасварыўся з начальнікам і прапаў назаўсёды. Той урэшце прызнаўся ў забойстве — але пасля расстралялі і яго17

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

Трамп прымае вялікую дозу аспірыну для разрэджвання крыві. Праз гэта ў яго лёгка з'яўляюцца сінякі1

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі31

Каля 40 чалавек загінулі, больш за 100 з траўмамі. Ахвяры страшнага пажару на раскошным альпійскім курорце3

Гэта так проста — а мы зможам больш. Падтрымайце працу «Нашай Нівы»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы28

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць