Эканоміка

У Беларусі абнавілі спіс самых значных банкаў

Нацбанк абнавіў пералік сістэмна значных банкаў на 2024 год. З'явіўся новы спіс і ўстаноў другога ўзроўню.

Да самых важных банкаў аднеслі Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Прыёрбанк, СберБанк і Альфа-Банк.

Традыцыйна лічыцца, што весці справы з першай катэгорыяй устаноў бяспечней за ўсё. Гэта ж тычыцца і пытання аб захаванасці ўкладаў, піша Tochka.by.

Банк БелВЭБ, Белгазпрамбанк, Белінвестбанк, МТБанк, Банк ВТБ (Беларусь) і БНБ-Банк аднеслі да другой катэгорыі ўстаноў.

У параўнанні з 2023 годам змены нязначныя. Месцамі памяняліся толькі Альфа-Банк і Банк БелВЭБ.

Як банк становіцца важным

Каб атрымаць статус сістэмна значнай, установе трэба мець вялікі маштаб дзейнасці і цесныя сувязі з банкамі-рэзідэнтамі.

Выбраныя павінны ў плыні 2024 года забяспечыць выкананне ўмоў дастатковасці нарматыўнага капіталу, якія вызначаюцца з улікам буфера сістэмнай значнасці.

Банк павінен сфармаваць камітэт па ўзнагароджаннях на чале з незалежным дырэктарам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму26

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мядзелам нарэшце прадалі вінзавод з 200‑гадовай гісторыяй

Рыжанкоў не паляцеў на Раду міру, бо яму не далі візу20

Рыжанкоў замест паездкі ў Вашынгтон пайшоў на літаратурную вечарыну ў Мінску3

Такаеў прапанаваў Радзе міру заснаваць прэмію імя Трампа12

Адпускаць Наталлю Левую ў Гомель адправіўся намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч

Ціханоўская: Я адчуваю вялікую палёгку, што Статкевіч дома3

Статкевіч месяц знаходзіўся ў рэанімацыі пасля інсульту3

Трамп сабраў з удзельнікаў Рады міру 7 мільярдаў даляраў на патрэбы Газы10

У Беларусі па трывозе падымалі ў паветра знішчальнік для збіцця неапазнанага аб'екта3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму26

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць