Грамадства1515

Журналістка кранальна развіталася з рэчамі, пакінутымі на радзіме

«Я думала, што ўжо пражыла боль эміграцыі, але ўчора даведалася, што бацькі раздаюць маё адзенне і абутак… і мяне ТАК стрыгерыла! Непатрэбна мне тое адзенне, але нібыта абрываецца хоць нейкая надзея на вяртанне дадому», — напісала ў сацсетцы X журналістка Юлія Матузава.

Юлія Матузава. Фота: з асабістага альбома Юліі Матузавай

У Юліі бацькі прасілі згоду, каб раздаваць яе рэчы знаёмым, а пазней яна зразумела, што ейнага ў Беларусі застаецца ўсё менш.

«Мае рэчы, маё мінулае жыццё ўжо больш за два гады захоўваюцца ў бацькоўскай кватэры ў звычайных скрынках. Пытаннем часу было што з імі зрабіць. У мяне і ў маёй сям'і ўсё ж выспела гатоўнасць разабраць тыя скрынкі», — расказвае журналістка.

Юлія Матузава зʼехала з Беларусі ў чэрвені 2021 года «на месяц у камандзіроўку ад рэдакцыі». Тады яна працавала на Еўрарадыё. У Варшаву ўзяла самае неабходнае. З выправы вярнуцца на радзіму не можа. На яе распачалі крымінальную справу за тое, што журналістка. Боль эміграцыі даймае дагэтуль, прызнаецца яна.

«Я ніколі не планавала зʼязджаць у іншую краіну так надоўга, таму ўспрымаю гэты вопыт вымушаным і, вядома, несправядлівым. Маю сямʼю, блізкіх сяброў я не бачыла ўжо больш за два гады. Сумую па родных мясцінах, па Мінску, кватэры, магчымасці наведваць бацькоў на выходныя і працаваць журналістам дома», — кажа яна.

Яе новым, часовым домам стала Іспанія.

Юлія кажа, што найдаражэйшае і патрэбнае бацькі ёй прывезлі. Але яе гісторыя не ўнікальная. Шмат хто з беларусаў выпраўляўся на чужыну негатовымі са спадзевам хуткага вяртання. Цяпер жа мінулі гады і блізкім даводзіцца займацца пакінутымі рэчамі.

«Мае кнігі, карціны, якія сама малявала, сувеніры з падарожжаў — застаюцца ў бацькоў і не будуць раздавацца. А прывезці іх мне даволі складана. Ды і я пакуль жыву ў маленечкай студыі, дзе проста немагчыма ўсё размясціць», — адзначае Юлія.

Журналістка з тых беларусаў, якія плануюць вярнуцца на радзіму, «калі нешта там зменіцца». Думкі, што вяртання не будзе ўвогуле, яна не дапускае.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

«Маці перадае мне закаткі». Беларусы ў эміграцыі дзеляцца, якія падарункі папрасілі з радзімы

«Цэрбер вялікім нажом разразае мне твар». Студэнтка Ася Булыбенка — пра самае цяжкае зняволенне пасля зняволення, спробу суіцыду і вяртанне да жыцця

Марыла пра Беларусь у складзе Расіі, а стала «нацыяналісткай». Беларуская блогерка ў эміграцыі распавяла, як так сталася

Някляеў: Я пішу дзеля таго, каб не звар’яцець…

Каментары15

  • Максим Дизайнер
    07.11.2023
    Бедненькая, рэчы не патрэбныя, але показательно поплачу. Как же тяжка жисть в Варшаве, на европейскую зепку лоукостами туда-сюда летать. До 2020-го и мечтать о таком не могла со своими полтора года "опыта".
  • Было і сплыло
    07.11.2023
    Сьмешна. Ды 99 адсотка ніколі не вернуцца з Захаду ў лукашэнкаўскі дзяржкапіталізм. Забывайцеся вы ўжо на свае кватэры і транты
  • Яслі
    07.11.2023
    Якая дурненькая і інфантыльная цёцька, ажна праціўна.

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады8

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»8

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА11

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Аўстраліі. Той быў з мілым дзіцячым бранзалетам на руце, а сышоў яшчэ і з БЧБ9

ЗША могуць размясціць вайскоўцаў на авіябазе ў Дамаску2

Лукашэнка прапануе зрабіць платным лячэнне для беларусаў, якія прыязджаюць з-за мяжы15

Прэзідэнт ПАР заявіў, што паўднёваафрыканцы, якія ваююць ва Украіне, трапілі ў пастку на Данбасе3

«Трохкарчмовая», «Раздарожная» і «Макаёнка». Якія назвы станцый метро прапануе Аб'яднаны пераходны кабінет22

У Кіеве начальнік упраўлення паліцыі спрабаваў уцячы разам з $400 тысяч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады8

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць