Грамадства22

Бяда з маршруткамі на Лагойск — што здарылася

Чэргі на маршруткі ў раёне станцыі метро «Усход», здаецца, былі заўсёды. Адсюль людзі едуць па дамах у блізкі прыгарад, у тым ліку і ў Лагойск. Але нядаўна здарыўся калапс: на звыклыя рэйсы маршруткі раптам не выйшлі. Што адбылося з маршруткамі Лагойск — Мінск, разбіралася Tochka.by.

Фота: Павел Русак / Tochka.by

Квэст з маршруткамі

У Лагойскім раёне жыве больш за 35 тысяч чалавек. Вядома, многія вучацца і працуюць у сталіцы. На транспартныя зносіны людзі ў прынцыпе ніколі не скардзіліся: былі маршруткі, хадзілі і аўтобусы.

Але ў канцы кастрычніка многія кіроўцы маршрутных таксі проста не выйшлі на працу. Праблема закранула ўвесь раён, прычым не толькі ў гадзіну пік, днём інтэрвалы паміж рэйсамі павялічыліся да гадзіны і больш.

«З нейкай прычыны зменшылася колькасць маршрутак. Калі раней яны курсіравалі кожныя 15-20 хвілін, то зараз месца нельга забраніраваць нават на наступны тыдзень. Кажуць, што пачаліся нейкія разборкі паміж прыватнікамі, маўляў, яны ледзь не падразаюць адзін аднаго на дарогах, дзеляць рынак і пасажыраў. Але пакутуем мы», — падзяліўся жыхар Лагойска.

Ён кажа, што аўтобусаў ад дзяржаўнага перавозчыка недастаткова. Шмат гадоў таму на гэтым кірунку пачалі шчыльна працаваць прыватнікі і адразу пацяснілі менш паваротлівых дзяржаўных канкурэнтаў. Бо даехаць на маршрутцы з камфортам і хутчэй каштавала адносна нядорага — усяго 4 рублі.

Цяпер зусім бяда.

«Дзіця ходзіць на дадатковыя заняткі. Выйшла на маршрутку да патрэбнага часу і нікуды не з'ехала. Акрамя таго, астатнія маршруткі вымушаныя таксама працаваць з парушэннямі і набіраць людзей у перапоўненыя салоны (а ўсе мы памятаем, што было пад Смалявічамі). Людзі скандаляць, усе прывыклі да камфорту», — распавядае хлопец.

Фота: Павел Русак / Tochka.by

Як кажуць жыхары Лагойска, на маршруце засталіся два невялікія прыватнікі і дзяржаўны транспарт. І гэтага не хапае. Ды і час на дарогу цяпер павялічыўся: калі раней маршруткі праязджалі толькі праз Бараўляны і наўпрост на Мінск (і назад адпаведна), то цяпер ездзяць у аб'езд і праз іншыя вёскі.

Згодна з платформай «Атлас», на якой можна забраніраваць маршрутку, на Лагойскім напрамку сапраўды практычна няма свабодных месцаў і наогул ніводнага білета — на буднія дні пасля доўгіх выхадных.

А аўтобусы «Мінаблаўтатранса» (аўтапарка № 12) пакуль яшчэ не змаглі справіцца з узрослай нагрузкай.

Што здарылася і дзе маршруткі?

У Асацыяцыі прафесійных перавозчыкаў пасажыраў (АППП) заявілі, што прыватныя маршрутчыкі працавалі не па правілах.

«На працягу шасці гадоў на гэтым маршруце незаконна працуе перавозчык пад брэндам платформы «Атлас». У яго не быў заключаны дагавор з аператарам маршруту. У пачатку верасня за парушэнні ў яго была канфіскаваная адна маршрутка. Недахопы не былі выпраўленыя, а дзейнасць ён не легалізаваў. Затым канфіскавалі яшчэ адну машыну, затым — яшчэ дзве. Усё за сур'ёзныя парушэнні», — распавядае старшыня АППП Кацярына Станкевіч.

Па словах суразмоўніцы, у адплату перавозчык вырашыў, што з 27 кастрычніка цалкам адмяняе ўсе свае рэйсы. Маршрут быў паралізаваны на некалькі гадзін.

Фота: Павел Русак / Tochka.by

«Натуральна, дзяржаўнаму і прыватнаму перавозчыкам, якія законна працавалі на маршруце, трэба час перастроіцца. Перад імі шэсць гадоў забіралі пасажыраў, рэйсаў было няшмат. А цяпер вось такім вось прэсінгам і шантажом несумленныя гульцы рынку спрабуюць выбіць сабе прывілеі», — упэўненая Кацярына Станкевіч.

Больш за тое, праз дзень, калі маршруткі былі прыбраныя з рэйса, «Мінаблаўтатранс», каб пазбегнуць калапсу, у экстранным парадку падрыхтаваў дамовы, каб дапамагчы перавозчыку на Лагойскім кірунку легалізаваць працу. За гэтымі дамовамі той прыехаў, паабяцаўшы выйсці 3 лістапада на маршрут. Але не выйшаў.

«Можа быць, сёння будзе цяжка — ажыятаж, наперадзе доўгія выхадныя. Але ўсіх вывезем, з усім справімся. Сітуацыя адназначна патрабуе ўрэгулявання. І жыхары Лагойскага раёна будуць атрымліваць якаснае і бяспечнае абслугоўванне з білетам», — дадае старшыня АППП.

Дадатковыя рэйсы ўжо дададзеныя, будуць яшчэ і аўтобусы. Сітуацыю абяцаюць выправіць у найбліжэйшыя дні.

Да канца працоўнага дня ў пятніцу на прыпынку не было нейкай складанай сітуацыі: стаялі дзве маршруткі, набіралі пасажыраў, пад'ехаў і аўтобус. Людзі кажуць, што праблемы з транспартам былі, але цяпер стала лепш.

Што кажа перавозчык?

Па тлумачэнне журналісты звярнуліся і да другога боку — перавозчыка, які працуе на Лагойскім кірунку. Ён запэўніў, што ніхто «не страйкуе».

«Праца ідзе шчыльная з «Мінаблпасажыртрансам» (аператарам перавозак, які выдае дазвол працаваць на гэтым маршруце. — Tochka.by) па павелічэнні пасажырапатоку. У нас транспартная інспекцыя забрала чатыры машыны, яны стаяць да высвятлення абставінаў. Калапс узнік праз тое, што забралі машыны», — патлумачыў перавозчык.

З ягоных слоў, прычына канфіскацыі транспарту яму не вядомая: яшчэ не складзеныя пратаколы, магчыма, будзе рыхтавацца пярэчанне, можа быць, справа дойдзе да суда.

Бізнэсмен запэўніў, што праца па атрыманні дазволаў на працу на гэтым маршруце працягнецца: 3 лістапада ўжо атрымалі «карткі» на рэйсы па раёне праз некаторыя вёскі, плануецца павялічыць машыны на 93-м рэйсе — самым загружаным маршруце.

Аднак, адзначылі ў Асацыяцыі, калі перавозчык атрымаў гэтыя некалькі дазволаў, маршруткі на рэйс у пятніцу ў гадзіну пік так і не выйшлі.

Каментары2

  • Сярожа
    03.11.2023
    Охренели они там конфисковывать частную собственность?
  • Бобр
    04.11.2023
    Ну теперь точно ДФР вмешается.

Цяпер чытаюць

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь22

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

Рэкордны адток. Як за 2025 год змянілася колькасць беларусаў у Літве17

Сям'я Лукашэнкаў у топе. Хто папулярны ў рускай Вікіпедыі?5

Зяленскі прапанаваў ЗША захапіць Кадырава па прыкладзе Мадура25

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Гэта ўжо другое затрыманае судна за апошнюю гадзіну16

Помнік першай беларускай нафце ўзяты пад дзяржаўную ахову1

Амерыканскія дэсантнікі высадзіліся на танкер Marinera, які падчас пагоні змяніў сцяг на расійскі25

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь22

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць