Здарэнні

«Пацыенты ў стабільным стане». У Салігорскай бальніцы расказалі аб пацярпелых у выніку здарэння на шахце «Беларуськалія»

Каментар галоўнага доктара Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандра Кісяля наконт сітуацыі з гарнякамі, якія атрымалі траўмы ў выніку здарэння ў шахце, апублікавала ў сваім тэлеграм-канале Мінздароўя.

Салігорская цэньтральная раённая бальніца. Фота: «Мінская праўда»

Аляксандр Кісель расказаў, што вечарам у бальніцу прывезлі пяцярых работнікаў ААТ «Беларуськалій». Ва ўсіх былі дыягнаставаныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, атрыманыя ў выніку падзення з вышыні.

Пацыентам правялі неабходную дыягностыку і аказалі дапамогу.

Па распараджэнні міністра аховы здароўя для аказання кансультатыўнай і практычнай дапамогі дактарам у Салігорскую ЦРБ прыбылі спінальны хірург і траўматолаг-артапед РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, а таксама траўматолаг Мінскай абласной бальніцы. Аднаму з пацыентаў спатрэбілася аперацыя па стабілізацыі паяснічнага аддзела хрыбетніка, якая была выканана ва ўмовах Салігорскай ЦРБ.

Зараз пацыенты ў стабільным стане, пад дынамічным наглядам профільных спецыялістаў.

Здарэнне на «Беларуськаліі» адбылося ўчора ўвечары. Там захрасла клець у шахтавым ствале № 3 на адзнацы мінус 445 метраў на тэрыторыі 2-га рудаўпраўлення. У клеці было пяць работнікаў прадпрыемства, якіх потым паднялі на паверхню.

Аднаго з работнікаў, 32-гадовага мужчыну, адразу шпіталізавалі, папярэдне дактары дыягнаставалі ў яго пашкоджанне хрыбта. Другі пацярпелы меў пералом хрыбта і канцавін. Пазней у салігорскую бальніцу даставілі і астатніх шахцёраў. Ва ўсіх былі цяжкія спалучаныя траўмы — пераломы ключыц, хрыбта, таза і ніжніх канцавін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць