Вайна1414

Пад Кіевам у сваім доме ад выбуху загінуў памочнік Залужнага — імаверна, гэта была дыверсія

Першапачаткова былі паведамленні, што памочнік галоўнакамандуючага Валерыя Залужнага Генадзь Часцякоў загінуў у выніку неасцярожнага абыходжання з боепрыпасам, але потым Залужны пацвердзіў, што гэта была дыверсія.

Жонка загінулага Часцякова распавяла, што граната, якая выбухнула ў руках яе мужа, была ў падарункавым пакеце, які той прынёс дадому. Фота: УП

Загінулы — 39-гадовы Генадзь Часцякоў — працаваў памочнікам галоўнакамандуючага Валерыя Залужнага. Па інфармацыі «Эспрессо», мужчына быў забіты ў выніку дыверсіі. Як паведамляе выданне, Часцякоў прыйшоў дадому з падарункамі ў дзень свайго нараджэння. Пры адкрыцці аднаго з падарункаў адбыўся выбух.

Жонка загінулага Часцякова распавяла «УП», што граната, якая выбухнула ў руках яе мужа, была ў падарункавым пакеце, які той прынёс дадому. Па даных «УП», у пакеце былі бутэлькі спіртнога і падарункавыя чаркі ў выглядзе гранат. Падчас адкрыцця пакета адбыўся выбух.

Маёр загінуў. Паранены яго 13-гадовы сын.

Валерый Залужны пацвердзіў смерць свайго памочніка.

«Невымоўны боль і цяжкая страта для Узброеных сіл Украіны і для мяне асабіста. Сёння пры трагічных абставінах у свой дзень нараджэння ў коле сямʼі загінуў мой памочнік і блізкі сябар, маёр Генадзь Часцякоў.

У адным з падарункаў спрацавала невядомае выбуховае прыстасаванне. У Генадзя засталіся жонка і чацвёра дзяцей. Мае глыбокія спачуванні сямʼі…» — напісаў Залужны.

Каментары14

  • Изя
    06.11.2023
    Спецназ ГРУ, иди ладошки свои смажь, а то мозоли уже натер. Можешь не только ладошки подготовить
  • Аўген
    06.11.2023
    Спецназ ГРУ, ідзі лепей паглядзі на шпілі Вільні, можа апошняя магчымасць у тваім жыцці
  • Hostomel'
    06.11.2023
    Спецназ ГРУ, из чернозема пишешь? Или ты из свеженабранного?

Цяпер чытаюць

Такая бліскучая аперацыя, ашукалі самога Трампа: парвалі нам пашпарты — Ярашук1

Такая бліскучая аперацыя, ашукалі самога Трампа: парвалі нам пашпарты — Ярашук

Усе навіны →
Усе навіны

Да закрыцця польскай мяжы туды не паспелі заехаць некалькі транспартных сродкаў

Былы прэзідэнт Бразіліі Балсанару асуджаны на 27 гадоў турмы за падрыхтоўку ваеннага перавароту

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю34

Вось як у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў ШМАТ ФОТА5

«Ужо не ў турме, але не магу сказаць, што на волі». Уладзімір Мацкевіч напісаў першы пост пасля вызвалення1

Вязень сумлення Дзмітрый Казлоў (блогер Шэры Кот) да і пасля вызвалення ФОТАФАКТ1

Коўл: Мяч быў на нашым баку, мы павінны былі нешта зрабіць. Трамп хоча гэтых адносін12

Мікола Дзядок: Варыянт застацца ў турме не разглядаў4

Прынамсі ў часткі палітвязняў перад тым, як выслаць з Беларусі, адабралі пашпарты11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Такая бліскучая аперацыя, ашукалі самога Трампа: парвалі нам пашпарты — Ярашук1

Такая бліскучая аперацыя, ашукалі самога Трампа: парвалі нам пашпарты — Ярашук

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць