Уладальнікі салона прыгажосці частавалі кліентаў шампанскім — ім далі гіганцкі штраф. Вы не здагадаецеся за што
Сёння суд Партызанскага раёна Мінска прыняў рашэнне ў дачыненні да салона прыгажосці і прызначыў штраф: дырэктару — 50 базавых велічынь (1850 рублёў), юрыдычнай асобе — 200 базавых велічынь (7400 рублёў). Прэсавая служба МПЗ у гуллівай форме распавяла пра гэты выпадак.

«Што ж яны нарабілі? На думку некаторых уладальнікаў салонаў прыгажосці — нічога асаблівага: бясплатна прапаноўвалі сваім наведвальнікам келіх, а то і два, шампанскага», — распавядае прэс-служба.
На думку МПЗ, такім чынам бізнэсоўцы парушылі частку 2 артыкула 13.18 Адміністрацыйнага кодэкса — «парушэнне парадку абароту, перамяшчэння, транзіту алкагольнай прадукцыі».
У бізнэсоўцаў не было ліцэнзіі на гандаль у раздроб алкагольнымі напоямі, «а ліцэнзію на бясплатнае распаўсюджванне яшчэ ніхто не прыдумаў», дадае прэс-служба.
«Таму, хоць вы і не прасілі, дамо простую параду: багаты не той, хто шмат зарабіў, а той, хто плаціў мала штрафаў», — піша МПЗ.
Каментары