Жанчыне на «Лексусе» стала кепска, і яна наехала на прыпаркаванае аўто
Здарылася гэта ў Мінску каля 20:40.

46-гадовая жанчына, якая была за стырном Lexus, паблізу будынка №1/1 па вуліцы Адзінцова наехала на прыпаркаваную Mazda. Папярэдне, жанчыне стала дрэнна падчас руху.

Яе адвезлі ва ўстанову аховы здароўя для абследавання, паведамляе УДАІ па Мінску.
На месцы працуюць супрацоўнікі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска.

Каментары
што робіцца 🙄