Грамадства2929

Як забівалі Рамана Бандарэнку. Хроніка падзей

Сёння трэцяя гадавіна смерці абаронца Плошчы Перамен Рамана Бандарэнкі. Мужчыну жорстка збілі сілавікі ў цывільным, завезлі ў міліцыю, адкуль непрытомным яго забрала хуткая. Памёр ён у бальніцы. Пасля смерці яго спрабавалі дыскрэдытаваць.

Раман Бандарэнка

11 лістапада 2020 года блізу 22 гадзіны невядомыя ў масках прыехалі на Плошчу Перамен (неафіцыйная назва двара ў Мінску на скрыжаванні вуліц Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскага тракту) з намерам зрэзаць бел-чырвона-белыя стужкі.

У двары ўжо сабралася грамада жыхароў, якія абураліся дзеяннямі невядомых у масках. Тыя ў адказ накінуліся на людзей. Завязалася бойка.

Паводле звестак былых сілавікоў, гэта Дзмітрый Баскаў, Дзмітрый Шакута, Наталля Эйсмант, Ганна Эйсмант, Павел Воўчак, Жанэта Воўчак.

Паводле відавочцаў, на Бандарэнку напаў адзін з невядомых. Гэта бачна на апублікаваным відэа. Раман ад моцнага штуршка ўдарыўся галавой аб дзіцячую горку і ўпаў, але яго працягвалі збіваць. Пасля за рукі і ногі занеслі ў мікрааўтобус.

Пазней стала вядома, што Бандарэнку схапілі байцы спецыяльнага атрада хуткага рэагавання.

У цяжкім стане яго перадалі супрацоўнікам АМАПа. МУС сцвярджала, што ён быў у стане алкагольнага ап’янення, але гэта было няпраўдай.

Дыягнаставанае кровазліццё ў тыя аддзелы мозга, якія адказваюць за жыццёва важныя працэсы арганізма. У бальніцы хуткай дапамогі зробленая трэпанацыя чэрапа.

Следчы камітэт настойваў, што памерлы быў дастаўлены ў міліцыю пабітым, у стане алкагольнага ап’янення.

Памёр Раман Бандарэнка 12 лістапада 2020 году.

Па смерці Рамана яго цела некалькі дзён не аддавалі родным

18 лютага 2021 года Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь распачала крымінальную справу па факце наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула смерць па неасцярожнасці.

20 лістапада Рамана Бандарэнку пахавалі на Паўночных могілках Мінска. Развітацца з ім прыйшлі тысячы людзей. Магіла патанала ў кветках.

Магіла Рамана Бандарэнкі

26 лістапада на сесіі Еўрапарламента адбыліся тэрміновыя дэбаты на тэму «Няспынныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, у прыватнасці забойства Рамана Бандарэнкі», падчас якіх дэпутаты рэзка асудзілі рэпрэсіўныя дзеянні беларускіх уладаў і заклікалі да пашырэння пакета санкцый.

Крымінальнай справы так і не аднаўлялі, а вінаватыя ў смерці Рамана Бандарэнкі дагэтуль афіцыйна не ўстаноўленыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«На развітанне мы з сынам абняліся» — маці Рамана Бандарэнкі. ВІДЭА

Яны адышлі ад нас у 2020 годзе

На плошчы Перамен ізноў былі сілавікі. Затрымалі аднаго мужчыну

Каментары29

  • Дапаўненне
    12.11.2023
    Тут не ўсё, калi ён памiраў, яны яму ў лукашаскiм РАУСе залiвалi непрытомнаму водку ў рот з гарла, каб выдаць за пьянага. Гэта гнiды i забойцы.
  • Влад
    12.11.2023
    Что меня больше всего поразило - так это то что белорусы как ни в чём ни бывало пошли на работу! Никто не забастовал!
  • Влад
    12.11.2023
    Железный Дровосек, не придётся. Белорусы под плинтусом все. Асе исправно батрачат на режим, платят налоги. 

Цяпер чытаюць

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі11

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў дэпартацыю часткі палітвязняў без пашпартоў5

Літоўская армія: Рызыка нападу падчас вучэнняў «Захад» нізкая, але верагоднасць правакацый узрасла

«Асаблівы падарунак» Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам з крамы Белага дома20

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы5

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі11

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць