Свет2323

У Татарстане нованароджаную дзяўчынку назвалі Расія-Святосія-Святаросія

Яе бацька расказаў, што ў яго 14 дзяцей ад розных жанчын.

Фота: КГМЦ «Чалны»

Сям'я з Набярэжных Чалноў назвала нованароджаную дачку Расія-Святосія-Святаросія. Бацька дзіцяці Уладзімір Сухаў распавёў gazeta.ru, што Расія — гэта яго 14-е дзіця і ў кожнага з іх свая гісторыя імені.

«Чаму Расія? Таму, што я нарэшце адчуў, што я жыву ў выдатнай краіне. Мы ведалі, што да Уладзіміра Уладзіміравіча была іншая краіна. Цяпер прыйшоў выдатны чалавек і пачаў дапамагаць нам, дапамагаць людзям. Мы цяпер з гонарам назвалі нашу дачку Расія. Расія Уладзіміраўна, па супадзенні з Уладзімірам Уладзіміравічам. Гэта не палітычны момант, гэта нейкае супадзенне. Расія — гэта асноўнае імя, Святосія — свяшчэнная святая сіла Расіі, святое ззянне Расіі. А Святаросія — гэта дадатак, так атрымалася. Калі яна вырасце, для сябе ўжо вызначыць тое імя, якое ёй неабходна і якое яе будзе весці па жыцці. Гэта прыгожа. Ні ў якім разе няма нічога сектанцкага, рэлігійнага, канфесійнага», — сказаў ён.

Сухаў адзначыў, што Расія нарадзілася праз паўгода пасля нараджэння хлопчыка па імені Прырода. Паводле яго слоў, нягледзячы на ўгаворы дактароў, бацькі пакінулі дзіця, і яно нарадзілася цалкам здаровай.

Шматдзетны бацька заявіў, што сваякі і супрацоўнікі ЗАГСа здзівіліся, але ўзрадаваліся рэдкаму імя дзіцяці.

«(Сваякі), ведаючы мяне, своеасаблівага чалавека, яны заўсёды радуюцца і кажуць, што ў іх усмешка на твары, што ў Расіі з'явілася Расія, з'явілася новае імя. Наогул выдатна паставіліся (у ЗАГСе), трошкі нават з захапленнем, са здзіўленнем і з радасцю, нечакана», — сказаў ён.

Ва Уладзіміра Сухава 14 дзяцей, маці ў іх розныя, але, па словах шматдзетнага бацькі, жывуць дзеці дружна.

«Мамы ў іх розныя, так атрымалася ў жыцці. Прыйшлося зрабіць такі перанос выдатны. Усе яны шчаслівыя. Усім я дапамагаю, і мы жывём дружна. Самаму старэйшаму 34 гады, 35 будзе. Мае дзеці Ангеліна, Яраслаў, Дабрыня, Анастасія, Святаслаў, Славяніда, Уладзімір, Пётр, Аляксей, Аляксандра, Дар'я. На жаль, імя аднаго дзіцяці я так і не даведаўся. Яго мама жыве ў Казахстане, і ён у Казахстане жыве, цудоўнае дзіця. Вось як ужо яна яго назвала, і выдатна яго назвала. Нарадзіўся Прырода Уладзіміравіч, ён жа Родушка, ён жа Род. І Расія Уладзіміраўна», — сказаў на заканчэнне ён.

Аб з'яўленні на свет дзяўчынкі па імі Расія-Святосія-Святаросія ў Набярэжных Чалнах стала вядома 17 лістапада. Як паведамілі ў Камскім дзіцячым медыцынскім цэнтры, малая нарадзілася з вагой 1810 грамаў і ростам 45 сантыметраў на тэрміне 35 тыдняў. Дактары некалькі тыдняў выходжвалі нованароджаную.

Каментары23

  • гос-падзе
    27.11.2023
    там што - мужчын няма? што 14 ад такога страшыдлы нарадзілі
  • Улад
    27.11.2023
    Цікава, як ён "усім дапамагае"? Хаця б фінансава ...  :) Можа быць, яны ўсе жывуць у казённым доме, на поўным утрыманні з бюджэту? Ці пры якой царкве, куды жанчыны прыходзяць схавацца ад людзей і міру. А ён гэтых жанчын старожа ;)))
  • Абу
    27.11.2023
    Лукер'я Левасісія Лукарусія

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае23

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, навошта на фасад аднаго з гістарычных будынкаў у Мінску падчас рэканструкцыі паставілі металічныя калоны

«Ва Украіне ніхто не верыць, што там такое робіцца». Украінец, якога затрымалі ў Беларусі за два дні да вайны, расказаў пра пакуты за кратамі5

«Яму так блага стала, што ён упаў на бараку». Сталі вядомыя абставіны смерці палітвязня Вадзіма Храсько5

Былы нарвежскі прэм'ер Ягланд зрабіў спробу самагубства на фоне абвінавачання ў сувязях з Эпштэйнам4

На літоўска-беларускай мяжы лісы хацелі абакрасці арлана-белахвоста ВІДЭА2

У Маладзечне за адну раніцу абрынуліся два бетонныя казыркі ў пад'ездах аднаго дома2

На пасаду Улькі Пулькі знайшлі новую дзяўчыну. Мінулая сышла праз канфлікт13

У Аўстрыі навігатар завёў фуру беларуса ў пастку4

У ЗША буйная кампанія падала ў суд на ўрад, патрабуючы вярнуць выплачаныя мытныя зборы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае23

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць