Свет55

За два дні ў Расіі зламаліся ў паветры пяць самалётаў

Самалёты расійскіх авіякампаній, якія засталіся без тэхнічнага абслугоўвання праз санкцыі, уведзеныя за ўварванне ва Украіну, працягваюць ламацца ў паветры. За апошнія два дні зафіксавана пяць такіх выпадкаў, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: JoanValls/Urbanandsport /NurPhoto via Getty Images

У суботу борт Airbus А321 «Аэрафлота», які ляцеў з Санкт-Пецярбурга ў Маскву, запытаў аварыйную пасадку ў аэрапорце Шарамеццева.

Рашэнне аб экстранным прызямленні было прынята праз адмову левага рухавіка, паведамілі «РІА Навіны» экстранныя службы. У 13:11 самалёт зрабіў пасадку «ў штатным рэжыме». Ніхто са 162 пасажыраў не пацярпеў. Спецслужбы аглядаюць борт, паведамляе Маскоўская міжрэгіянальная транспартная пракуратура. У ведамстве абяцаюць прыняць «вычарпальныя меры рэагавання» ў выпадку выяўлення парушэнняў.

Таксама 2 снежня ў Цюменскім аэрапорце «Рошчына» з тэхнічнай прычыны зрабіў пасадку на запасны аэрадром самалёт Superjet 100 авіякампаніі «Ямал», які рухаўся з Наябрска ва Уфу, паведамляе Уральская транспартная пракуратура.

На борце знаходзіўся 71 чалавек, не лічачы экіпажа. Ніхто не пацярпеў. Пасля пасажыры былі адпраўленыя ва Уфу на рэзервовым паветраным судне авіякампаніі.

А 1 снежня выйшлі з ладу адразу тры самалёты.

Airbus A321 «Аэрафлота», які ляцеў з Калінінграда ў Маскву, быў вымушаны прызямліцца ў пецярбургскім аэрапорце «Пулкава» праз спрацоўванне індыкацыі сістэмы кандыцыянавання кабіны пілотаў. Пасажыраў перасадзілі на Boeing 777 для далейшай дастаўкі ў сталіцу.

Раніцай таго ж дня ў МНС паведамілі, што іншы самалёт «Аэрафлота» — Boeing 737 з 408 пасажырамі на борце, які выконваў рэйс з Масквы, зрабіў аварыйную пасадку ў Южна-Сахалінску. Рашэнне было прынята з-за спрацоўвання індыкацыі аб падзенні ціску на адным з шасці колаў стойкі шасі, удакладнілі ў авіякампаніі.

У Новасібірску ў самалёта «ІрАэра» з 78 пасажырамі на борце адмовілі аўтапілот і закрылкі пасля вылету з аэрапорта Талмачова. Па даных Shot, борт Superjet 100, які павінен быў накіравацца ў Талакан, зрабіў больш за дзевяць колаў у зоне чакання перад тым, як паспяхова прызямліцца. Ніхто не пацярпеў. У прэс-службе «ІрАэра» паведамілі, што ў самалёта была памылка ў адным з каналаў сістэмы кіравання. 

Расійская грамадзянская авіяцыя стала часцей сутыкацца з тэхнічнымі праблемамі пасля таго, як санкцыі адрэзалі яе ад абслугоўвання лайнераў і паставак арыгінальных запчастак.

Каб падтрымліваць самалёты ў працоўным стане, Расавіяцыя раздала авіякампаніям сертыфікаты распрацоўшчыкаў авіятэхнікі. Гэта дазволіла перавозчыкам самастойна рабіць рамонт суднаў, пасля чаго яны пачалі разбіраць некаторыя з самалётаў на камплектуючыя для абслугоўвання іншай часткі свайго парку.

Каментары5

  • Боінг 737
    02.12.2023
    У вас памылка: якія 408 пасажыраў на 737??? Мабыць, 108?
  • Па
    03.12.2023
    Летайте самалетамi Аэрафлоту, скрэпныя. Бу-га-га.
  • Gf
    03.12.2023
    Не aсвяцiлi мабыйь.

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць