Спорт11

Іспанія, Італія, Харватыя, Албанія і іншыя групы — лёсаванне Еўра-2024

Сёння прайшло лёсаванне фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы па футболе, які пройдзе з 14 чэрвеня да 14 ліпеня 2024 года ў Нямеччыне.

Фота: Uefa.com

З 2016 года ў фінальнай стадыі бяруць удзел 24 каманды, разбітыя на шэсць групаў.

Вынікі сённяшняга лёсавання.

Група А: Нямеччына, Шатландыя, Венгрыя, Швейцарыя.

Група В: Іспанія, Харватыя, Італія, Албанія.

Група С: Славенія, Данія, Сербія, Англія.

Група D: пераможца плэй-оф А, Нідэрланды, Аўстрыя, Францыя. 

Група Е: Бельгія, Славакія, Румынія, пераможца плэй-оф B

Група F: Турцыя, Партугалія, пераможца плэй-оф С, Чэхія.

У плэй-оф (1/8 фіналу) выходзяць па дзве найлепшыя каманды з групы, а таксама чатыры лепшых з шасці, што зоймуць трэція месцы.

Тры каманды яшчэ невядомыя, яны заваююць права ўдзельнічаць у кантынентальным першынстве праз удзел у стыкавых матчах Лігі нацый, якія пройдуць у сакавіку 2024 года.

Плэй-оф А: Польшча — Эстонія, Уэльс — Фінляндыя. Пераможца другой пары стане гаспадаром фіналу.

Плэй-оф В: Ізраіль — Ісландыя, Боснія — Украіна. Пераможца другой пары стане гаспадаром фіналу.

Плэй-оф С: Грузія — Люксембург, Грэцыя — Казахстан. Пераможца першай пары стане гаспадаром фіналу.

Каментары1

  • Жвір
    02.12.2023
    Групы В і С - самыя цікавыя.

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць