Здарэнні11

Падчас шторму ў Сочы знік 63-гадовы беларус — ён жыў у лодцы 

На мінулым тыдні ў Сочы бушаваў моцны шторм — хвалі дасягалі 4 метраў і зносілі ўсё на сваім шляху. Як стала вядома Onlíner, адным з пацярпелых ад стыхіі стаў 63-гадовы беларус. Апошнія гады ён жыў у лодцы і рыхтаваўся адправіцца ў кругасветнае падарожжа.

Пра знікненне мужчыны выданню расказала Юліяна, блізкая знаёмая беларуса.

— Вацлаў жыве ў Сочы ўжо пяць гадоў. Ён рыхтаваўся адправіцца ў кругасветнае падарожжа наступным летам, а пакуль выпрабоўваў лодку і жыў у ёй — яна была афіцыйна зарэгістраваная ў памежнікаў пад бартавым нумарам.

Па словах суразмоўцы, сябры неаднаразова прапаноўвалі мужчыну пераехаць зімой на сушу і нават знайшлі прыдатны варыянт, але не паспелі.

— Яму далі ключы ад вольнай хаткі, але ён усё роўна паехаў начаваць у сваю лодку. У ноч з 26 на 27 лістапада Вацлаў перастаў выходзіць на сувязь, у сеціве з тых часоў не быў. А ў тую ноч у Сочы якраз бушаваў шторм страшнай сілы. На наступны дзень сябры прыязджалі да таго месца, дзе была лодка. Убачылі толькі ніжнюю частку асноўнай лодкі, на якой ён збіраўся адплыць у падарожжа, і абломкі двух іншых. Мы мяркуем, што лодку сарвала з якара і занесла ў мора.

Аб планах беларуса на кругасветку стала вядома яшчэ ў 2016 годзе. Тады ён пабудаваў сваю першую самаробную лодку — плыт з падручных матэрыялаў — і адплыў на ёй з Адэсы ў Паўднёвую Амерыку. Праўда, першае вандраванне доўжылася нядоўга. Праз сем дзён беларуса затрымала марская паліцыя Румыніі. Мужчыну дэпартавалі, лодку канфіскавалі, але Вацлаў не развітаўся са сваёй марай. Ён пераехаў у Сочы і апошнія некалькі гадоў рыхтаваўся да новай вандроўкі.

Па словах сяброў Вацлава, зараз ён лічыцца зніклым без вестак.

— Гэта чалавек свету, найдабрэйшы, але дзівакаваты — вось такая ў яго была незвычайная мара, — кажа Юліяна.

Каментары1

  • Влад
    04.12.2023
    63 года, а ума... Какая кругосветка с такими понятиями о безопасности? 

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць