Спорт77

Беларускі чэмпіянат па футболе глядзяць лепш за чэмпіянат Іспаніі — кіраўнік «Беларусь-5»

Галоўны дырэктар дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5», на якім паказваюць спорт, Павел Булацкі ў інтэрв'ю «Звяздзе» ў гонар 10-годдзя канала, расказаў пра прыярытэты трансляцый.

Павел Булацкі. Фота з сайта «Звязды»

«Галоўная задача «Беларусь 5» — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт. І гэтым канал вылучаецца, — кажа Павел Булацкі.

— Возьмем, напрыклад, Алімпійскія гульні. Той жа Eurosport будзе трансліраваць розныя віды спорту, але наўрад ці яны будуць рабіць акцэнт на тым, што цікава беларусам. Мы ж, трансліруючы Алімпіяду, з разнастайнасці відаў спорту паказваем тыя, у якіх удзельнічаюць нашы спартсмены. Наўрад ці на нейкім іншым канале можна ўбачыць чэмпіянаты Беларусі па баскетболе, футболе, валейболе, хакеі і шматлікіх іншых відах спорту. І, як сведчаць рэйтынгі, калі паралельна з гульнёй топавых замежных футбольных каманд будуць гуляць беларускія каманды, глядач аддасць перавагу беларусам.

Таму наша задача — паказваць і развіваць беларускі спорт, а не быць рэтранслятарам міжнародных спаборніцтваў. Так, без іх нікуды, без іх спорт нецікавы. Да адхілення беларусаў ад міжнародных стартаў мы паказвалі ўвесь сусветны спорт, набылі вялікі пакет буйных спаборніцтваў па розных відах спорту. Але з увядзеннем санкцый гэта ўсё прыпынілася.

Ды і які сэнс нам паказваць міжнародныя спаборніцтвы, дзе не ўдзельнічаюць нашы спартсмены? Таму цяпер шукаем для свайго гледача нейкую альтэрнатыву і стараемся даваць яму цікавы беларускі кантэнт»

Таксама Павел Булацкі закрануў пытанне трансляцый еўрапейскіх футбольных чэмпіянатаў. «Беларусь-5» адмовілася ад трансляцый еўрапейскіх футбольных чэмпіянатаў, а паказвае беларускага першынства і расійскай футбольнай прэм'ер-лігі,

Сёння замест этапаў Кубку свету па біятлоне, дзе не бяруць удзелу беларусы і расіяне, будзе паказваць Кубак Расіі па біятлоне.

«Беларускі чэмпіянат па футболе глядзяць лепш за чэмпіянат Іспаніі. Беларускі футбол, нягледзячы ні на што, мае свайго адданага гледача, якому многія матчы чэмпіянату Іспаніі зусім нецікавыя», — сцвярджае Булацкі.

Праўда, беларускі футбольны чэмпіянат завяршыўся на мінулым тыдні, а расійскі пойдзе на канікулы (ён гуляецца па сістэме восень — вясна) пасля гэтых выходных. Што будзе паказваць Беларусь-5 узамен, ён не кажа.

Каментары7

  • даведка
    09.12.2023
    «Скажинемолчи» командировали на интервью к Никите Михалкову в Россию. Анна Эйсмонт тоже поехала в Москву, хотя она не является ведущей данного проекта, но является младшей сестрой Ивана Эйсмонта.
  • Правдоруб
    09.12.2023
    Лицо нквдшника...
    Служил, я думаю!
  • Ёсік
    09.12.2023
    Каб беларусам было цікава глядзець беларускі спорт, прапаную весьці трансляцыі са школьных стадыёнаў, дзе сёньня ў футбольным матчы сустракаюцца хлопчыкі з 8А і 8Д. Таксама, як дзяўчынкі скочуць на гумцы, у добрым сэнсе. Глядзіш, і хтосьці з бацькоў убачыць сваіх дзетак. А калі сур'ёзна, няма ў Беларусі спорта, га.но нейкае, грошы ў качанаўскую каналізацыю спускаюць. Набудавалі палацаў зь лёдам, а кожны сезон КХЛ у пачатку года плэй оф скончваецца адным: Ізвініце нас, даражэнькі аляксандар рыгоравіч, што мы толькі грошы добра атрымліваем, і ў карчме іх прасажываем, а іграць у хакей не ўмеім.

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць