Вайна44

Супрацьпаветраная абарона пад Мазыром у кастрычніку спрабавала збіць расійскі беспілотнік

Украінскае выданне Texty.org.ua апублікавала інфаграфіку прыблізных траекторый руху расійскіх беспілотнікаў, якія атакавалі Украіну з 6 верасня да 3 лістапада. У адпаведнасці з ёй, адзін з нападаў адбыўся з тэрыторыі Беларусі, БПЛА накіраваўся ў Хмяльніцкую вобласць. Выданне «Флагшток» зачапілася за гэтую інфармацыю і правяло ўласнае расследаванне.

Інфаграфіка паветраных нападаў Texty.org.ua на тэрыторыі Украіны з 6 верасня па 3 лістапада
Павялічаны фрагмент інфаграфікі з накладзенай картай Беларусі

Звесткі для складання інфаграфікі журналісты ўзялі ва ўкраінскага маніторынгавага канала Monitor, які спецыялізуецца на фіксацыі траекторыі руху расійскай авіяцыі, дронаў і ракет.

«Флагшток» звярнуўся да спецыялістаў маніторынгавага канала з просьбай расказаць пра абставіны атакі з тэрыторыі Беларусі:

«На карце можа некарэктна адлюстроўвацца маршрут эксперыментальных расійскіх беспілотнікаў з лёгкіх матэрыялаў, фанеры і рухавікоў, г.зн. не шахедаў. Яны прайшлі па мяжы Беларусі каля 00:00 — 02:00 у ноч з 24.10 на 25.10. Запускі БПЛА з тэрыторыі Беларусі за перыяд назірання не зафіксаваныя».

Гэтая інфармацыя ўзгадняецца з дадзенымі сэрвіса, які фіксуе аб'явы паветраных трывог Map air alerts: над Кіеўскай і Жытомірскай абласцямі Украіны ў ноч з 24 на 25 лістапада была абвешчаная працяглая паветраная трывога. Над Кіеўскай вобласцю трывога была абвешчаная ў 23:59, завяршылася ў Жытомірскай у 04:47.

Час паветраных трывог у Кіеўскай і Жытомірскай абласцях (час адпавядае беларускаму)

Час фіксацыі расійскага БПЛА ў памежжы супаў з днём, калі жыхары палескіх райцэнтраў Гомельскай вобласці зафіксавалі гук моцных выбухаў. Гэта адбылося ўначы 25 кастрычніка ў 4:04. Жыхары Мазыра пачулі гучныя выбухі. Шум быў такой сілы, што многія адчулі вібрацыю сцен і пачулі бразгатанне шкла, забрахалі спалоханыя сабакі, спрацавалі сігналізацыі аўтамабіляў. Людзі, якія чулі выбух, апісваюць яго як «жудасны». Некаторыя людзі змаглі пачуць два ці тры асобныя выбухі. Пра гэта мазырчукі масава дзяліліся ў сацыяльных сетках 25 кастрычніка.

Акрамя жыхароў Мазыра, у гэты ж час гук выбуху пачулі жыхары суседніх вёсак. Шум выбухаў быў зафіксаваны таксама ў Нараўлянскім, Ельскім раёнах.

Аранжавым колерам пазначаныя месцы, дзе былі чутныя выбухі

Жыхар Мазыра, які зафіксаваў выбух, знаходзячыся на вуліцы, на ўмовах ананімнасці паведаміў «Флагштоку» пра эпіцэнтр выбуху:

«Крыніца гуку знаходзілася дзесьці за НПЗ, гэта значыць у кірунку Нароўлі».

Іншая крыніца паведаміла, што шум паходзіў з раёна вёскі Вялікі Бокаў, дзе з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну размешчаныя ракетныя комплексы супрацьпаветранай абароны:

«Было два пускі з Бокава».

Дзейныя ўлады палічылі за найлепшае не заўважаць выбухаў.

На пытанне пра выбухі па дзяжурным тэлефоне МНС «Флагштоку» тады адказалі: «Я не магу адказаць на гэтае пытанне, усё ў нас спакойна. Гэта могуць быць… можа хуліганы забаўляліся, нешта гучна стукнула. У нас усё спакойна, усё добра, хвалявацца няма пра што».

Ананімны міліцэйскі паблік, які спецыялізуецца на асвятленні рэпрэсій на Палессі, 26 кастрычніка даў заведама нерэалістычную версію:

«З 23.10 да 27.10.2023 у Корасценьскім радовішчы гранітаў ва Украіне праводзяцца запланаваныя падрыўныя працы. Так-так, вось так усё проста, нашы суседзі ўсяго толькі займаюцца сваёй прамысловасцю».

Міліцыянтаў не збянтэжыла значная аддаленасць гэтага горада (125 кіламетраў ад Мазыра), а таксама той факт, што выбуховыя работы па начах не праводзяць.

Такім чынам, можна зрабіць выснову, што з-за расійскага беспілотніка, які пралятаў у памежжы ў 4:04 ночы 25 кастрычніка, адбылося баявое прымяненне ракетных комплексаў супрацьпаветранай абароны, размешчаных у Мазырскім раёне.

Мяркуючы з таго, што беспілотнік працягнуў рух з памежжа ў кірунку Хмяльніцкай вобласці Украіны, падбіць расійскі дрон тады не ўдалося.

Каментары4

  • Канспіролаг без стажу
    12.12.2023
    Галоўнае, каб беларуская СПА не збівала дроны, якія ляцяць з Беларусі ў Маскву і Падмаскоў'е :)
  • не такі як ёсць
    12.12.2023
    Усё, што трэба ведаць пра баегатоўнасць беларускай арміі: фанерны беспілотнік з гаўна і палак падбіць не ўдалося. 🤦🏻‍♂️🤷
  • Беларус
    12.12.2023
    лукашэнка, пуцiн, расея - ГЭТА ВАЙНА.

Цяпер чытаюць

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука1

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў3

79‑гадовую пенсіянерку ў Столінскім раёне шукалі 4 дні і знайшлі жывой5

У Кітаі працягваюцца жорсткія чысткі ў арміі: паляцела галава другога чалавека ў войску3

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім23

Філосаф Мацкевіч прапануе стварыць варыянт беларускай рускай мовы, каб зблізіць яе з беларускай125

Польскі суд адмовіўся выдаваць Германіі абвінавачанага ў падрыве «Паўночнага патока»4

Аляксандр Азараў закрывае фонд Bypol4

У «Беларуснафце» расказалі, як вырашаюць праблему чэргаў на АЗС6

У мінскай Камароўкі з'явіўся канкурэнт. Якія цэны на гэтым «сакрэтным» рынку?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука1

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць