«Грэм Дэйл (45 гадоў) з Рахені, поўнач Дубліна, быў забіты ва Украіне ў мінулую пятніцу», — гаворыцца ў паведамленні выдання.
Грэм сем гадоў служыў у марской пяхоце ЗША, у тым ліку ў Іраку. Ва Украіну ён адправіўся неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе, там ён далучыўся да УСУ.
Дэйл — трэці ірландзец, які быў забіты ва Украіне з пачатку вайны.

Каментары