Свет44

У Маскве адпілавалі галаву каня Ракасоўскага на гарэльефе «Парад Перамогі»

Невядомы адпілаваў галаву каня савецкага маршала Канстанціна Ракасоўскага на гарэльефе «Парад Перамогі», які знаходзіцца на Манежнай плошчы ў цэнтры Масквы. Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 12 снежня, зламыснік уцёк з месца здарэння, піша РБК.

Фота: АГН «Масква»

Гарэльеф у памяць аб парадзе Перамогі 24 чэрвеня 1945 года на Краснай плошчы адкрылі на Манежнай плошчы, каля будынка гандлёвага цэнтра «Ахотны рад» у верасні 2023 года. Ініцыятарамі яго стварэння сталі Асамблея народаў Еўразіі і Расійскі саюз ветэранаў.

Адкрыццё помніка 3 верасня было прымеркавана да Дня Перамогі над Японіяй і заканчэння Другой сусветнай вайны. На гарэльефе выяўленыя маршалы Савецкага Саюза Георгій Жукаў і Канстанцін Ракасоўскі. Апошні камандаваў парадам Перамогі 1945 года і быў на кані па мянушцы Полюс.

Каментары4

  • Антэк
    13.12.2023
    Вось i усе што трэба ведаць аб сапраудным стауленii 'мясцовых' да 'скрэпных' сакральных сiмвалау...
    А што гэта за краiна такая... Еуразiя?!
  • a.hto.tam.idze
    13.12.2023
    Гы,
    Маеце рацыю. Будзе двухгаловы конь, падкшталт герба Расеі.
  • Антэк
    13.12.2023
    Хлопцы думалi конь мэталёвы, прыйшлi з балгаркаю пiлаваць, а тут такi аблом здарыуся... гiпс! Пацаны такога не даруюць!

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

У Польшчы выдалі падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай. Ён пасуе і для саманавучання1

НАСА пазапланава вяртае на Зямлю чатырох астранаўтаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць