Здарэнні22

Сілавікі пацвердзілі, што мінскі школьнік, які «пагражаў» разнёй у Салігорску, стаў ахвярай сватынгу

Учора, 12 снежня, па розных салігорскіх суполках пракацілася хваля паведамленняў уз'юшаных жыхароў. Маўляў, нехта хоча зладзіць масавую разню ў мясцовых школах. Спасылкі вялі на канал «Салігорская гульня», на якім выкладалі пагрозы на адрас салігорскіх дзяцей. Мы хутка разабраліся ў гэтай сітуацыі і растлумачылі, у чым тут справа. А сёння нашы ўчарашнія здагадкі, «аператыўна праверыўшы інфармацыю», пацвердзілі сілавікі.

Паводле паведамлення Следчага камітэта, супрацоўнікі міліцыі «ўстанавілі асобу падлетка, ад імя якога была рассылка паведамленняў». Той нібыта не чакаў іх візіту, бо толькі ад іх даведаўся пра ўсю сітуацыю.

Пры аглядзе мабільнага тэлефона 15-гадовага падлетка міліцыянты высветлілі, што хлопец захапляецца камп'ютарнымі гульнямі і мае некалькі акаўнтаў у месенджарах і сацыяльных сетках. Напярэдадні яму ў тэлеграме прыйшло паведамленне з заклікам уступіць закрыты гульнявы чат горада Салігорска, якое ён праігнараваў. А пасля ў гэтым чаце акурат і былі выяўленыя паведамленні ад імя гэтага школьніка.

Паведамленні, як было выяўлена, «рассылаліся з абаненцкага нумара замежнай дзяржавы», што не прарочыць добрых перспектыў для пошукаў сапраўдных арганізатараў сватынгу. Агрэсіўнасць якога нібыта «ўвяла ў шок нават праваахоўнікаў».

Чытайце таксама:

У Салігорску рыхтуюць забойствы дзяцей? Не. Вось што адбылося і чаму панікаваць не варта

У Мінску 17-гадовы падлетак замовіў «мініраванне» ад імя знаёмага

У Беларусі выявілі некалькі груп дзяцей-ілжэмінёраў

Каментары2

  • Алесь Нязгода
    13.12.2023
    на якой мове піша Наша Ніва?
  • Лол
    13.12.2023
    Бгг,ну когда им нужно они быстро находят. Но тут ведь нет бчб

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

У Польшчы выдалі падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай. Ён пасуе і для саманавучання1

НАСА пазапланава вяртае на Зямлю чатырох астранаўтаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць