Грамадства33

Генпракуратура накіравала ў суд першую крымінальную справу супраць памерлага

Крымінальную справу, заведзеную супраць украінца Уладзіміра Катрука, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў паліцэйскіх фармаваннях на тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны, накіравалі ў суд, паведаміў генпракурор Андрэй Швед.

«Сёння мною накіравана ў Вярхоўны суд для вызначэння падсуднасці крымінальная справа ў дачыненні да Катрука», — паведаміў Швед.

Ужо найбліжэйшым часам, як адзначыў Швед, Вярхоўны суд вызначыць, які з судоў будзе разглядаць гэтую справу. І чарговы раз падкрэсліў, што гэтая справа супраць мёртвага чалавека — не першая, а будуць і іншыя, «калі будзе сабрана дастатковая колькасць доказаў».

Раней Швед анансаваў, што суд над Катруком адбудзецца ў лістападзе, але, як выглядае, ягонае ведамства з гэтай справай у час не справілася.

Уладзімір Катрук памёр ва ўзросце 93 гадоў у Канадзе ў 2015 годзе. Ён служыў у 118-м батальёне Schutzmannschaft — паліцэйскім фармаванні, якое ўдзельнічала ў масавых расправах над мірнымі жыхарамі падчас вайны. У прыватнасці, у сакавіку 1943 года яны спалілі ўсіх жыхароў вёскі Хатынь.

Уладзімір Катрук уваходзіў у дзясятку нацысцкіх злачынцаў, якіх у першую чаргу шукаў цэнтр Сімона Візенталя. Ён быў знойдзены ў квебекскім муніцыпалітэце Мантэрэжы ў Канадзе.

Мужчына апошнія гады разводзіў пчол. Падчас допыту ён адмаўляў усе сувязі з нацыстамі, заяўляў, што нічога не ведае пра «спіс Візенталя».

«Многія гады медыя беспадстаўна пераследавалі містара Катрука. Я вельмі рады, што цяпер ён мірна спачывае», — казаў тады яго адвакат Арэст Рудзік.

Каментары3

  • ПБ82
    15.12.2023
    Можна ў калабарацыі з магамі рпц прысудзіць яго да вечных пакутаў у геене вогненнай
  • mikola
    16.12.2023
    Zvar*jaceli ! Ion za ni Lukasenka ! Geta insa Sprava !
  • Галина Александрийская
    16.12.2023
    Сатанисты? Нет. Это долбоящеры. За пустую работу деньги тз бюджета получают. Весь мир давно осудил нацизм. Сейчас осуждает путинизм и его сракализов.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць