Грамадства1212

Швед анансаваў суд над чалавекам, якога абвінавачвалі ў спаленні Хатыні. Ён памёр восем гадоў таму

У Беларусі пройдзе суд над Уладзімірам Катруком, які ўдзельнічаў у забойствах жыхароў вёскі Хатынь падчас Другой сусветнай вайны, пра гэта заявіў генеральны пракурор Андрэй Швед.

Уладзімір Катрук нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Чарнавіцкай вобласці. Фота: Wikimedia Commons

Катрук, які ва ўзросце 93 гадоў памёр у Канадзе ў 2015 годзе, служыў у 118-м батальёне Schutzmannschaft — паліцэйскім фарміраванні, якое ўдзельнічала ў масавых расправах над мірнымі жыхарамі падчас вайны. У прыватнасці, у сакавіку 1943 года яны спалілі ўсіх жыхароў вёскі Хатынь.

Уладзімір Катрук уваходзіў у дзясятку нацысцкіх злачынцаў, якіх у першую чаргу шукаў цэнтр Сімона Візенталя. Ён быў знойдзены ў квебекскім муніцыпалітэце Мантэрэжы ў Канадзе.

Катрук апошнія гады разводзіў пчол. Падчас допыту ён адмаўляў усе сувязі з нацыстамі, заяўляў, што нічога не ведае пра «спіс Візенталя».

«Многія гады медыя беспадстаўна пераследавалі містара Катрука. Я вельмі рады, што цяпер ён мірна спачывае», — казаў тады яго адвакат Арэст Рудзік.

У Расіі ў дачыненні да Катрука была распачата крымінальная справа. Следчы камітэт Расіі запатрабаваў яго выдачы для прыцягнення да адказнасці, але Канада адмовіла.

«Для таго, каб людзі разумелі, хто такі Катрук, як канкрэтна ён зверстваваў, як ён канкрэтна забіваў людзей, колькі ён забіў жанчын, старых, дзяцей, як ён нікога не шкадаваў. Вось для гэтага трэба рашэнне суда. Нашага нацыянальнага суда. І ён будзе», — заявіў генпракурор Беларусі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Каментары12

  • Хведар
    18.07.2023
    Сведкам будзе лашок-пятушок з закрытым тварам
  • Ёсік
    18.07.2023
    А хто забіў Рамана Бандарэнку? Вітольда Ашурка? Ды шмат каго шчэ. Швед, што твае супрацоўнікі не пачынаюць рыхтавацца да прысудаў. Больш за 78 гадоў, як скончылася вайна, хопіць гэтую бздуру несьці, аб жывых думайце, асфальт навучыцеся класьці, ды кароў з гною павыцягвайце, дасьледчыкі хрэнавыя.
  • Стол
    18.07.2023
    Было бы правильно и справедлива вместе с Катруком судить пару приступников из НКВД !!

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы21

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі53

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»29

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы21

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць