Грамадства55

Выдалі беларускі пераклад Бібліі з арыгінальных моў, яго можна атрымаць задарма

Выйшла з друку Біблія ў перакладзе на беларускую мову пастара мінскай хрысціянскай евангелічнай супольнасці «Ян Прадвеснік» Антонія Бокуна. Над перакладам Святога Пісання са старажытнаяўрэйскай і старажытнагрэцкай моў пастар працаваў 12 гадоў.

14 снежня Антоні Бокун паведаміў пра тое, што пераклад Старога і Новага Запаветаў выдадзены ў адной кнізе, але купіць яе нельга — Біблію будуць распаўсюджваць бясплатна:

«Пры канцы года Госпад даў магчымасць надрукаваць Біблію па-беларуску. Я пачаў гэты пераклад у 2011 годзе і з Божай дапамогай скончыў у 2023-м. Няхай Госпаду будзе ўся слава! Таксама вялікая падзяка ўсім, хто спрычыніўся да гэтага выдання. Гэтую Біблію нельга набыць, але магчыма атрымаць бясплатна ў Мінскай багаслоўскай семінарыі Саюза евангельскіх хрысціян баптыстаў (г. Мінск, вул. Райніса, 6) або ў Тэалагічным інстытуце хрысціян веры евангельскай (г. Мінск, вул. Гурскага, 48)».

Ніякіх умоў для атрымання кнігі няма — трэба толькі прыйсці па гэтых адрасах.

Перакладчык дадаў, што ў электронным выглядзе Біблію па-беларуску можна чытаць праз мабільныя праграмы YouVersion і MyBible, а таксама праз праз сайты www.bible.by, www.biblia.by, www.biblija.by.

Як ён удакладніў, у выданне ўвайшлі толькі кананічныя кнігі Старога Запавету.

Каментары5

  • Купляйце ў лаўках Свята-Елізавецінскага манастыра
    16.12.2023
    Anton , маеце рацыю. Гэтыя баптысты нешта дапісалі, каб звесці ўбок ад ісціннага шляху. Бясплатны білет у пекла
  • Кэт
    16.12.2023
    Малаццы пратэстанты, што выдалі Біблію пабеларуску. Каб іх пастары яшчэ ўсьвядомілі, што ўсім пратэстантам трэ перайсьці на беларускую мову, бо воля Бога была падзяліць людзей рознымі мовамі і культурамі. І калі пратэстанты карыстаюцца расійскаю, гэта супраць волі Бога.
  • Праваслаўны
    16.12.2023
    Ket, што на гэта б адказала Ефрасіння?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць