Грамадства33

«Магчыма, Домрачава многае атрымала ад падтрымкі Лукашэнкі». Рафаэль Пуарэ выказаў здагадку, чаму маўчыць славутая беларуская біятланістка

Выданне «Люстэрка» ўзяло інтэрв'ю ў васьміразовага чэмпіёна свету, чатырохразовага пераможцы агульнага заліку Кубка свету француза Рафаэля Пуарэ, у якім сярод іншага закранула пытанне, чаму Дар'я Домрачава і яе муж нарвежац Оле-Эйнар Б'ёрндален не асудзілі вайны ва Украіне.

Рафаэль Пуарэ. Фота: instagram/raphael_poiree

— Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе ў Беларусі амаль 30 гадоў…

— Магчыма, некаторым людзям гэта падабаецца. Але, вядома, у дэмакратычнай краіне народ выбірае прэзідэнта. Хто ведае, каму б аддалі перавагу беларусы, калі б былі свабодныя выбары. Веру, што аднойчы адбудуцца пазітыўныя змены і ў Беларусі будзе дэмакратыя. Складана сёння ўявіць такую сітуацыю, як у вас, у іншай еўрапейскай краіне.

— Вы маеце зносіны з Б’ёрндаленам?

— Зрэдку. Апошні раз, напэўна, гутарылі па тэлефоне некалькі месяцаў таму.

— Разумееце, чаму ён і Домрачава не асудзілі вайны?

— Думаю, для іх гэта складаная сітуацыя. Домрачава была вельмі папулярная ў Беларусі, Лукашэнка яе падтрымліваў. Магчыма, яна шмат чаго атрымала ад гэтай падтрымкі. У Домрачавай і Б’ёрндалена ёсць дзеці, нейкі час сям’я жыве ў Беларусі, так што, напэўна, ім цяжка гаварыць пра вайну. Разумею гэта. Але калі нічога не кажаш, гэта таксама нешта значыць.

Каментары3

  • Федзя
    18.12.2023
    Домрачева это продажная .... !!!
  • Ик
    18.12.2023
    Федзя, заткнись мудак-провокатор.
  • Bomba
    19.12.2023
    Домрачева росиянка. Ей на Беларусь с высокой башни плевать. Чего обсасывать это чучело?   

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў1

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Маджтаба Хаменеі выступіў з першым зваротам у якасці вярхоўнага лідара Ірана. Яго пачулі, але не пабачылі 3

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса, бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс2

Лукашэнка зноў апалчыўся на пасярэднікаў. Гэтаму змаганню ўжо хутка 20 гадоў7

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі28

Беларусы ўзяліся ратаваць французскую кавярню ў цэнтры Мінска13

У ЗША знік генерал, які кіраваў сакрэтнымі праграмамі Пентагона4

Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА2

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі3

Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў1

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць