Свет1717

У Польшчы заявілі пра пачатак ліквідацыі дзяржаўных СМІ

Нядаўна прызначаны міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Барталамей Сянкевіч паведаміў пра пачатак працэдуры ліквідацыі дзяржаўных СМІ праз адсутнасць іх фінансавання.

Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Барталамей Сянкевіч. Фота: PAP

«У сувязі з рашэннем прэзідэнта Польскай Рэспублікі аб прыпыненні фінансавання дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі я прыняў рашэнне аб ліквідацыі кампаній Telewizja Polska, Polskie Radio і Polska Agencja Prasowa», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце польскага ўрада.

Па словах кіраўніка ведамства, рашэнне дасць магчымасць забяспечыць далейшае функцыянаванне гэтых кампаній, правесці ў іх неабходную рэструктурызацыю і прадухіліць звальненне супрацоўнікаў у сувязі з адсутнасцю фінансавання.

«Статус ліквідацыі можа быць адкліканы ўладальнікам у любы час», — адзначаецца ў прэс-рэлізе. 

Пра магчымасць ліквідацыі TVP і іншых польскіх грамадскіх СМІ, звязаных з дзяржавай, сталі гаварыць пасля перамогі апазіцыйнай кааліцыі на сёлетніх выбарах 15 кастрычніка.

Каментары17

  • Кінолаг
    27.12.2023
    Выконваюць перадвыбарныя абяцанні. ❤️️✊✌️
    Спадзяюся, і белсатаўскую кодлу, з яе "серыялам" і бясконцай гаварыльняй, нарэшце адсунуць ад карыта.
  • Саша
    27.12.2023
    Наверное в этом есть смысл. Перед выборами в парламент TVP невозможно было смотреть. Столько желчи лили на Туска.
  • Пытанне
    27.12.2023
    TVP гэта і Белсат. Што будзе з Белсатам?
    І яшчэ пытанне, чаму канал Белсат, створаны для беларусаў, перайшоў на расейскую мову, а пад расейскую мову не проста набраў расейскамоўных вядучых, а канкрэтна - расейцаў, якія вяшчаюць пра Расею, і нават зрабілі асобны расейскі канал Вот Так.
    Гэта як зразумець? Што грошы, выдзеленыя на вяшчанне для беларусаў фактычна ідуць расейцам?

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады7

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»8

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА11

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Аўстраліі. Той быў з мілым дзіцячым бранзалетам на руце, а сышоў яшчэ і з БЧБ9

ЗША могуць размясціць вайскоўцаў на авіябазе ў Дамаску2

Лукашэнка прапануе зрабіць платным лячэнне для беларусаў, якія прыязджаюць з-за мяжы14

Прэзідэнт ПАР заявіў, што паўднёваафрыканцы, якія ваююць ва Украіне, трапілі ў пастку на Данбасе3

«Трохкарчмовая», «Раздарожная» і «Макаёнка». Якія назвы станцый метро прапануе Аб'яднаны пераходны кабінет22

У Кіеве начальнік упраўлення паліцыі спрабаваў уцячы разам з $400 тысяч2

УСУ разнеслі базу захоўвання «шахедаў» у Данецку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады7

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць