Улада11

Пракаповіч: У 2010 годзе курс рубля будзе стабільны

Пра гэта заявіў 29 снежня на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў кіраўнік Нацыянальнага банка.

У 2010 годзе будзе забяспечана стабільнасць курсу нацыянальнай валюты, заявіў 29 снежня на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў кіраўнік Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч.

Ён нагадаў, што ўказам прэзідэнта ваганні курсу беларускага рубля да кошыка валют зацверджаны на 2010 год у межах калідора плюс‑мінус 10%. Аднак, паводле слоў Пракаповіча, «гэта крайні паказчык. У рэальным жыцці мы не павінны выйсці на гэтыя параметры». Па дынаміцы курсу «мы павінны працаваць як сёння», дадаў кіраўнік Нацбанка.

Пракаповіч падкрэсліў, што ў снежні курс рубля да кошыка валют практычна не мяняўся.

Стабільнасць курсу рубля, якая чакаецца ў наступным годзе, абумоўлена эканамічнымі перадумовамі.

У прыватнасці, Пракаповіч адзначыў, што ў другой палове года выручка ад экспарту павялічылася да ўзроўню першага паўгоддзя амаль у 1,5 разу. «Гэта добры зачын для падтрымання стабільнага курсу нацыянальнай валюты», — падкрэсліў кіраўнік Нацбанка.

Другім фактарам з’яўляецца рост золатавалютных рэзерваў. «Калі на пачатак года ў нас было золатавалютных рэзерваў 3 млрд. 65 млн. даляраў, то сёння іх аб’ём вырас у 1,8 разу — да 5 млрд. 440 млн. даляраў», — канстатаваў Пракаповіч.

Такім чынам, «стабільнасць нацыянальнай валюты будзе забяспечана», падкрэсліў кіраўнік Нацбанка. Акрамя таго, «створана аснова для стабільнай працы эканомікі ў наступным годзе», дадаў ён.

Каментары1

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць