Свет88

Сем прадказанняў на 2024 год з 1924 года

Bild сабраў сведчанні таго, як людзі ў 1924 годзе ўяўлялі свет праз 100 гадоў. Вось сем прадказанняў — прычым некаторыя з іх на здзіўленне супалі з рэальнасцю.

Прэзідэнт ЗША Калвін Кулідж падпісвае бейсбольны мяч для пітчара Залы славы Уолтэра Джонсана на вачах у іншых сенатараў у 1924 годзе. Фота: Library of Congress via AP 

Палеантолаг Эдвард Фёрлонг з Каліфарнійскага ўніверсітэта шакіраваў усіх сваёй ідэяй аб тым, што да 2024 года коні застануцца без справы. У сваім артыкуле ў газеце Kansas City Post ён выказаў меркаванне, што трактары і аўтамабілі змогуць поўнасцю замяніць іх у сельскай гаспадарцы, а коні будуць сустракацца пераважна ў заапарках.

Брытанскі палітык Кінгслі Вуд на званай вячэры ў 1924 годзе заявіў, што ў 2024 годзе людзі будуць жыць у сярэднім не менш за 100 гадоў, а ў 75 гадоў яны будуць лічыцца адносна маладымі.

Інжынер Арчыбальд Лоу яшчэ 100 гадоў таму ў сваёй кнізе «Бяздротавыя магчымасці» выказаў здагадку, што ў 2024 годзе асноўная маса людзей будзе працаваць з дому. «Мы зможам весці мноства розных відаў бізнэсу, якія раней патрабавалі фізічнай прысутнасці», — пісаў ён.

Шведскі архітэктар Бэн Б'ёрксан прадбачыў развіццё аўтамабілебудавання і спрагназаваў з'яўленне ў вялікіх гарадах трох'яруснай шашы і канвеерных стужак, якія павінны былі замяніць тратуары.

Аўтар газеты Olderman Newton сто гадоў таму марыў пра тое, што ў 2024 годзе дзеці будуць насіць азбеставыя касцюмы, якія не давядзецца праць, а на ўроках англійскай мовы будуць слухаць п'есы Шэкспіра, запісаныя на грамафонную пласцінку.

Нью-ёркскі магнат Джозэф Дэй сто гадоў таму лічыў, што ў 2024 годзе ўсе будуць кожны дзень дабірацца на працу з дапамогай дырыжабляў і самалётаў.

Галівудскі рэжысёр Дэвід Грыфіт казаў у 1924 годзе, што дзякуючы кіно людзі даведаюцца значна больш пра іншыя культуры і ім больш не трэба будзе баяцца незнаёмцаў — так фільмы, на яго думку, павінны былі скончыць з усімі войнамі.

Каментары8

  • А вось і русскій мір са сваім зваротным карга-культам
    04.01.2024
    Зильбергусь, цывілізаваныя нацыі даўно не ваююць паміж сабой. Гэта вашыя ўбогія аднамірцы дагэтуль кідаюцца на суседзяў.  
  • Антып
    04.01.2024
    Незалежна ад панаўленняў тэхналогій у рэшце рэшт , як напісана ў кнізе Эклезіяста, "што было, тое і будзе...і няма нічога новашга пад сонцам". 
  • маленькая архітэктарка цемры
    04.01.2024
    супалі з рэальнасцю прагнозы (не прадказанні)) навукоўца, інжынера, архітэктара і трохі аўтара газеты) і гэта ніякае не дзіва. проста гэтыя людзі валодаюць аналітычным складам розуму і трохі думаюць пра чалавецтва, а не толькі пра любімага сябе, як палітык і магнат

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць