Культура

«Да жыцця ачніся, беларусе-братка». Песню арганісткі вясковага касцёла запісаў Акадэмічны хор

Калядны гімн са словамі «Да жыцця ачніся, беларусе-братка» запісалі Акадэмічны хор і Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі. Аўтарцы яго ўжо 82 гады, але яна і цяпер грае на аргане ў касцёле, актыўна вядзе сацсеткі і выкладвае відэа з новымі песнямі, піша Katolik.life.

Песню аўтарства каталіцкай верніцы Марыі Трапашкі «Зорка Бэтлеемска» ўключылі ў свой рэпертуар Акадэмічны хор і Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі. 7 студзеня, калі Раство Хрыстова адзначалі праваслаўныя, мінскі кампазітар Вячаслаў Пяцько апублікаваў запіс у выкананні гэтых дзяржаўных калектываў каляднага гімна, які дагэтуль спявалі пераважна ў касцёлах.

Упершыню на такім узроўні песня была выканана 25 снежня 2023 года на канцэрце «Калядная фантазія» ў мінскай канцэртнай зале «Верхні горад». Тады ж быў зроблены запіс. Аранжыроўку для выканання гімна хорам і аркестрам зрабіў Вячаслаў Пяцько, дырыжыраваў Аляксандр Высоцкі.

Песню са словамі «Да жыцця ачніся, беларусе-братка» і прыпевам «He спі, абудзіся! Хрыстус нарадзіўся!» часта можна пачуць у калядны перыяд у беларускіх касцёлах, але нямногія ведаюць пра тое, хто напісаў гэты гімн.

Katolik.life знайшоў аўтарку песні — аказалася, што Марыі Язэпаўне Трапашка ўжо 82 гады, але яна дагэтуль служыць арганісткай у касцёле ў Вішневе Валожынскага раёна, піша вершы і музыку, запісвае новыя песні — усё гэта яна выкладае ў фэйсбуку.

Гімн «Зорка Бэтлеемска» Марыя Трапашка напісала яшчэ ў 1991 годзе. У 1999 годзе ён быў уключаны ў рэлігійны песеннік і так распаўсюдзіўся сярод каталікоў. А ў канцы 2023 года з Марыяй Язэпаўнай звязаўся Вячаслаў Пяцько, які спытаў дазволу на апрацоўку песні.

Гісторыя «Зоркі Бэтлеемскай» нагадвае гісторыю каляднага гімна «Ціхая ноч», які спяваюць ва ўсім свеце. Музыку да яго таксама напісаў арганіст правінцыйнага храма.

Увогуле, Марыя Трапашка — аўтарка многіх духоўных песень, але ў інтэрнэце пра яе, на жаль, вельмі мала інфармацыі. Амаль усё жыццё яна правяла ў Вішневе, працавала школьнай настаўніцай, доўгія гады грае і спявае ў касцёле.

«Шмат песень мной створана, але так мала каму гэта трэба. Часта стрымліваю сябе, каб не ствараць… А не заўсёды атрымоўваецца. Памучуся, патрачу нямала часу — атрымаецца песня! Цешуся… І засмучаюся. Песнячка, дзіцятка маё бяздольнае…», — кажа Марыя Язэпаўна.

Чытайце таксама:

Зорка Бэтлеемска над маёнткам ззяе. Як шляхта святкавала Божае Нараджэнне

З дзвярэй Чырвонага касцёла знік дакумент аб апячатванні. Рэстаўрацыя ўжо пачалася?

«Верхні паверх — гэта неба, там анёлы, містэрыя, вешчуны». Наваполацкі майстар аднавіў старажытную батлейку

Каментары

Цяпер чытаюць

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі1

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны11

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў6

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах23

Лідары Латвіі і Эстоніі заклікалі прызначыць спецпасланніка ЕС для кантактаў з Крамлём2

Моцныя маразы адступілі. Ніжэй за 20 градусаў амаль няма

Трамп заявіў пра візіт Сі Цзіньпіна ў ЗША

Кітай акружае Афрыку сеткай партоў2

Зяленскі: На полі бою загінулі каля 55 тысяч украінскіх вайскоўцаў3

Летась Беларусь паставіла рэкорд па экспарце сельгаспрадукцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі1

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць