Грамадства1010

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

44‑гадовы Дзяніс Тумаш узначальваў кампанію «Белнафтахім-Рос». Яго схапілі адразу пасля вяртання з адпачынку на Сейшэлах і кінулі ў СІЗА КДБ.

Дзяніс Тумаш і Міхаіл Мясніковіч. Фота: belchemoil.by

«Нашай Ніве» стала вядома пра вялікую крымінальную справу вакол «Белнафтахіма», якая закруцілася яшчэ ў канцы 2024 года. Як часцяком адбываецца ў падобных сітуацыях, пра маштабнае расследаванне нічога не паведамлялася ў дзяржаўных СМІ. Няма і дакладнай інфармацыі пра тое, колькі фігурантаў дойдзе да суда і на якім этапе знаходзіцца працэс. 

Адзін з цэнтральных фігурантаў — кіраўнік «Белнафтахім-Рос» Дзяніс Тумаш. Гэта кампанія займаецца продажамі прадукцыі «Белнафтахіма» на расійскі рынак. Яе заснавальнік — дзяржаўны Беларускі нафтавы гандлёвы дом.

Дзяніс Тумаш нарадзіўся ў 1982 годзе. Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Ён трапіў на працу ў Акадэмію навук у той час, калі яе ўзначальваў Міхаіл Мясніковіч. Малады спецыяліст адказваў там за маркетынг, і, відаць, чымсьці спадабаўся начальніку. У 2010 годзе Мясніковіча прызначылі прэм’ер-міністрам, і Тумаш неўзабаве трапіў у апарат Савета міністраў.

У базах Belpol няма пазнакі пра яго пасаду ва ўрадзе, але суседзям па камеры СІЗА КДБ менеджар прадстаўляўся былым памочнікам Мясніковіча.

Кампанію «Белнафтахім-Рос» Тумаш узначаліў у верасні 2014 года. Адпаведна, сям’і давялося перабірацца ў Расію.

Дзяніс Тумаш. Фота: belchemoil.by

Паводле расійскіх баз, кіраваў «Белнафтахім-Рос» да верасня 2024 года. Прыкладна тады яго арыштавалі за атрыманне хабару і адправілі ў СІЗА КДБ.

Суседзям па камеры Тумаш расказваў, што нейкі час жыў у Маямі, але потым адмовіўся ад амерыканскага дазволу на жыхарства. Арыштавалі ж яго на наступны дзень пасля вяртання з адпачынку на Сейшэльскіх астравах.

Жонка топ-менеджара працуе ў структурах ЕАЭС. Алісу Тумаш можна заўважыць на шматлікіх цырыманіяльных здымках з мерапрыемстваў арганізацыі.

Аліса Тумаш стаіць за Пашынянам. Фота: Newskz.press

Сярод іншых арыштаваных па справе «Белнафтахіма» называюць імя Дзмітрыя Хвайніцкага. Ён узначальваў упраўленне ацэнкі рызыкаў.

@nashaniva Былы памочнік прэм’ера Міхаіла Мясніковіча Дзяніс Тумаш быў затрыманы ў рамках вялікай крымінальнай справы вакол «Белнафтахіма» #беларусьновости #белорусы #минсксейчас #лукашенко #чиновник ♬ stellar - .diedlonely & énouement

Дзмітрый Хвайніцкі. Фота: belchemoil.by

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Пані Моніка з кулінарнага тэхнікума
    04.02.2026
    Тлуста таварыш жыў. Сэйшэлы... Тут на Нарач з намётам не зарабіць.
  • Skarbnik
    04.02.2026
    Лінгвіст уначаліў кампанію «Белнафтахім-Рос» у 32 гады. Жонка з краіны цудаў падсоўвае паперы на подпіс прэм’ер-міністру. Адпачывалі на Сэйшэлах (мабыць, цяпер гэта модна ў асяродку хлопцаў з сяла). Якая дзівосная гісторыя поспеху! Праўда, цяпер адпачываць давядзецца ў іншых мясцінах, дзе валюта не патрэбная...
  • Filipp
    04.02.2026
    Ні даюць "схемы" муціць.

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі27

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома16

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію4

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі27

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць